Байдачны перамог у гасцях Крывушэнку
14.03.2010 13:31
—
Новости Спорта
|
У пятніцу стартаваў чэмпіянат Расіі па футболе ў прэм’ер-лізе. Сёлета ўвагу беларускіх заўзятараў ён прыцягвае не толькі нашым «футбольным дэсантам»: у сезоне-2010 у прэм’ер-лізе будуць выступаць 11 нашых суайчыннікаў. Чэмпіянат цікавы тым, што дзве каманды расійскай эліты трэніруюць беларускія спецыялісты. «Сібір» (Новасібірск) узначальвае Ігар Крывушэнка, а галоўным трэнерам грозненскага «Церака» з’яўляецца Анатоль Байдачны. Лёс распарадзіўся так, што ў першым туры 14 сакавіка (нядзеля) гэтыя каманды згулялі між сабой. «Церак» перамог у Новасібірску «Сібір» з лікам 2:0 (Кабенка, 40, Альсідараў, 56). У складзе «Сібіры» на поле выйшлі трое беларусаў. Дзмітры Молаш і Ягор Філіпенка адгулялі ўвесь матч, Генадзь Блізнюк – першы тайм. Увесь матч на полі правёў гулец «Церака» Сяргей Амельянчук, які атрымаў жоўтую картку на 55-й хвіліне. Ігар Крывушэнка патлумачыў паразу дзіцячымі памылкамі ў абароне і бракам досведу, бо «Сібір» з"яўляецца абсалютным дэбютантам прэм"ер-лігі, а Анатоль Байдачны зазначыў, што сёння ягонаму клубупа шанцавала, паведамляе У суботу беларус Сяргей Карніленка («Томь») забіў два галы ў гасцях «Растову» (0:2). У складзе «Растова» увесь матч на полі правялі Цімафей Калачоў і экс-гулец БАТЭ Анры Хагуш. Юры Жаўноў на матч «Крылы саветаў» – «Зеніт» заяўлены не быў. Вароты піцерскага клуба бараніў Вячаслаў Малафееў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу стартаваў чэмпіянат Расіі па футболе ў прэм’ер-лізе. Сёлета ўвагу беларускіх заўзятараў ён прыцягвае не толькі нашым «футбольным дэсантам»: у сезоне-2010...
|
|