У фінале згуляюць «Юнацтва» і «Шахцёр»
17.03.2010 22:09
—
Новости Спорта
|
У фінале адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі згуляюць мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр» — фарм-клуб сталічнага «Дынама», якое выступае ў КХЛ. 17 сакавіка ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі «Шахцёр» абыграў у гасцях «Гомель» — 5:1 (2:1, 1:0, 2:0). Агульны лік серыі — 3:1 на карысць салігорцаў. У другім паўфінале «Юнацтва» тройчы выйграла ў кіеўскага «Сокала» — 6:1, 4:1 і 1:0 (у авертайме). «Юнацтва» чатыры разы станавілася чэмпіёнам Беларусі (2004—2006, 2009), «Шахцёр» упершыню ўзяў удзел у першынстве. Падчас рэгулярнага чэмпіянату сапернікі сустракаліся чатыры разы. Тры перамогі атрымаў «Шахцёр» (13 лістапада 2:1 у гасцях, 29 лістапада 2:1 дома, 7 лютага 4:3 па булітах у гасцях), адну — «Юнацтва» (21 верасня 2:0 у гасцях). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінале адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі згуляюць мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр» — фарм-клуб сталічнага «Дынама», якое выступае ў КХЛ.17 сакавіка ў...
|
|