«Барселона» разграміла «Штутгарт» Аляксандра Глеба
17.03.2010 23:45
—
Новости Спорта
|
У сераду вызначыліся два апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў – гэта «Барселона» і «Бардо». Дзеючы ўладальнік галоўнага футбольнага кубка Еўропы іспанская «Барселона» разграміла нямецкі «Штутгарт» – 4:0 (першы тайм – 2:0). Галы забілі Ліянель Месі 13, 60, Педра Радрыгес, 22, Боян Кркіч, 89. Першы матч скончыўся з лікам 1:1. Беларускі паўабаронца нямецкага клуба Аляксандр Глеб – ён належыць «Барселоне», але аддадзены «Штутгарту» у арэнду – адгуляў увесь матч. У другім матчы дня французскі «Бардо» выйграў у грэцкага «Алімпіякоса» – 2:1. Першы матч – 1:0 на карысць французаў. Такім чынам у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць: «Арсенал» (Лондан), «Манчэстар Юнайтэд» (абодва – Англія), «Бардо», «Ліён» (абодва – Францыя), «Барселона» (Іспанія), ЦСКА (Расія), «Баварыя» (Нямеччына), «Інтэр» (Мілан). Прычым толькі палова камандаў з’яўляюцца чэмпіёнамі сваіх краін мінулага сезона. Размова пра МЮ, «Бардо», «Барселону» і «Інтэр». Лёсаванне чвэрцьфіналаў – і адразу паўфіналаў – пройдзе ў пятніцу, 19 сакавіка, у швейцарскім Ньёне. Яно будзе паказана ў жывым эфіры на тэлеканале «Еўраспорт». Пачатак а 13-й. Матчы 1/4 фіналу будуць згуляныя 30-31 сакавіка – 6-7 красавіка. Паўфіналы – 20-21 красавіка – 27-28 красавіка. Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеу». Звернем увагу на тое, што сёлета фінал пройдзе ў суботу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. |
|