Пасля шасці дзён Паралімпіяды ў Ванкуверы на рахунку беларускіх спартсменаў сем медалёў. 21.by

Пасля шасці дзён Паралімпіяды ў Ванкуверы на рахунку беларускіх спартсменаў сем медалёў

19.03.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля шасці дзён Паралімпіяды ў Ванкуверы на рахунку беларускіх спартсменаў сем медалёў — два залатыя і пяць бронзавых.18 сакавіка прынесла прадстаўнікам краіны яшчэ тры ўзнагароды. Спачатку Ларыса Варона стала трэцяй у лыжнай гонцы на 5 км класічным стылем для спартсменаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата (стоячы). Затым Людміла Валчок першанствавала на аналагічнай дыстанцыі (седзячы), а Дзмітрый Лобан атрымаў "бронзу" ў лыжнай гонцы на 10 км (седзячы).

У агульным медалёвым заліку Беларусь (2, 0, 5) займае сёмае месца пасля Расіі (9, 12, 7), Германіі (8, 4, 2), Украіны (4, 5, 6), Канады (4, 3, 3), Славакіі (3, 0, 1) і Аўстрыі (2, 2, 1). Разыграна 36 з 64 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завершацца 21 сакавіка.

Беларускія паралімпійцы ўпершыню заваявалі больш чым адзін залаты медаль на зімовых Гульнях. Абедзве ўзнагароды на рахунку Людмілы Валчок. На зімовай Паралімпіядзе ў Турыне зборная Беларусі заваявала 9 узнагарод (1, 6, 2).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля шасці дзён Паралімпіяды ў Ванкуверы на рахунку беларускіх спартсменаў сем медалёў — два залатыя і пяць бронзавых.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика