Грошы за алімпійскія медалі спартоўцам пакуль не аддалі. 21.by

Грошы за алімпійскія медалі спартоўцам пакуль не аддалі

23.03.2010 17:05 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі беларускім алімпійцам-медалістам выдадуць абяцаныя за прызавыя месцы на Алімпіядзе ў Ванкуверы грошы, дагэтуль невядома. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко.

Дзмітрый Шычко: "Пакуль дата канкрэтная не вызначана, бо рабяты пакуль яшчэ знаходзяцца хто на спаборніцтвах, хто яшчэ дзе. Усе ў раз’ездах, цяжка сабраць іх. Таму будзем выбіраць час, калі людзі не занятыя на спаборніцтвах, на зборах, калі яны будуць знаходзіцца на тэрыторыі рэспублікі".

У той жа час намеснік міністра паабяцаў, што ўручэнне прэміяў правядуць не толькі ў самы бліжэйшы час, але і што пройдзе "грашовае" ўзнагароджанне ва ўрачыстай абстаноўцы.

Нагадаем, што за залаты алімпійскі медаль Мінспорту паабяцала выплаціць 100 тысяч долараў, за срэбраны – 50, а за бронзавы – 30 тысяч долараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі беларускім алімпійцам-медалістам выдадуць абяцаныя за прызавыя месцы на Алімпіядзе ў Ванкуверы грошы, дагэтуль не вядома. Пра гэта Еўрарадые даведалася ад намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика