«Баварыя» і «Ліён» выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў. 21.by

«Баварыя» і «Ліён» выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

09.04.2010 01:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбалісты нямецкай «Баварыі» і французскага «Ліёна» прайгралі ў паўторных чвэрцьфіналах Лігі чэмпіёнаў, але такі выйшлі ў паўфінал.

Мюнхенская дружына, гуляючы ў гасцях у «Манчэстэра Юнайтэд» змагла скараціць лік да мінімуму пасля пачатковых 0:3. У выніку гаспадары перамаглі 3:2, але гэты лік цалкам задаволіў баварцаў. Яны ў першай гульні ў Мюнхене перамаглі 2:1 і за кошт большай колькасці мячоў, забітых на чужым полі, выйшлі ў паўфінал.

Іх супернікам будзе «Ліён», які ў французскім дэрбі узяў верх над «Бардо». Пасля хатняй перамогі з лікам 3:1, ліёнцы ў гасцях прайгралі 0:1.

Такім чынам, 20 красавіка ў першым паўфінале італьянскі «Інтэр» у Мілане будзе прымаць іспанскую «Барселону», а 21 красавіка ў Мюнхене «Баварыя» сустрэнецца з «Ліёнам».

Матчы ў адказ пройдуць 27 красавіка ў Ліёне і 28 красавіка ў Барселоне.

Фінальны паядынак Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе.


Аўтар: Sport.belta.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты нямецкай «Баварыі» і французскага «Ліёна» прайгралі ў паўторных чвэрцьфіналах Лігі чэмпіёнаў, але такі выйшлі ў паўфінал. Мюнхенская дружына,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика