Пружанскім фігурыстам патрэбны канькі
09.04.2010 15:24
—
Новости Спорта
|
Пачынаючы са снежня, Пружаншчына сачыла за поспехамі нашых юных фігурыстаў на першынстве Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні "Зорачка". Нагадаем, што спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў. Ужо ў першым туры нашы дзяўчынкі і хлопчык паказвалі выдатныя вынікі і парадавалі поспехамі.
Галоўнымі героямі фіналу сталі прадстаўнікі бронзавага класа Насця Белавус, Таня Мігіц і Яўген Пузанаў. Насця і Жэня заваявалі першыя месцы, а Таня, якая была першай ва ўсіх адборачных турах, у фінале заняла другое месца. Дарэчы, на жараб’ёўцы ёй дастаўся першы парадкавы нумар, не самы ўдалы для выступлення. Па ўмовах першынства, у залік ішлі прызавыя месцы ўсіх тураў па ўсіх класах і намінацыях. Пружанцы прадстаўлялі школу толькі ў сярэбраным і бронзавым класах сярод дзяўчынак і ў бронзавым класе сярод хлопчыкаў (іншыя вядомыя ў рэспубліцы школы рыхтавалі стартсменаў для "Зорачкі+", выступалі ў парным і сінхронным катанні). Займаюцца з таленавітымі пружанскімі дзецьмі не менш таленавітыя трэнеры Руфіна Аляксееўна Ганчарук і Вольга Анатольеўна Уважаная. Акрамя кубкаў і прызоў, з фіналу яны прывезлі і вельмі важкую пахвалу ад галоўнага суддзі спаборніцтваў Аляксандра Марозава, які назваў выступленне нашай каманды сапраўднай сенсацыяй. Фігурнае катанне не толькі прыгожы від спорту, але і дарагі. Да кожнага тура бацькі юных фігурыстаў за ўласныя грошы набывалі касцюмы. Усе нашы пераможцы выконвалі складаныя элементы і скачкі на каньках, прызначаных для масавага катання, бо прафесійных у іх пакуль няма. Нагадаем, што адна пара прафесійных канькоў каштуе ад $300, а касцюм - ад $100. Дарэчы, юныя фігурысты згодны выступаць з эмблемай спонсара на касцюмах. Зразумела, калі такі нарэшце знойдзецца. Даведка: Не ва ўсіх касцюмах могуць выступаць фігурысты. На першыя спаборніцтвы нашы дзеці адправіліся ў касцюмах, пашытых мясцовымі швачкамі (яны абышліся бацькам у Br100-200 тыс.). Аднак суддзі звярнулі ўвагу на неадпаведнасць вопраткі. Большасць нашых фігурыстак выступае ў касцюмах, якія былі ў выкарыстанні (самы танны быў набыты за $80). Фота: Аляксандр Мелеш Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачынаючы са снежня, Пружаншчына сачыла за поспехамі нашых юных фігурыстаў на першынстве Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні "Зорачка". Нагадаем, што спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў. Ужо ў першым туры нашы дзяўчынкі і хлопчык паказвалі выдатныя вынікі і парадавалі поспехамі. |
|