Спартшкола – алімпійская
14.04.2010
—
Новости Спорта
|
Статус школы алімпійскага рэзерву атрымала ДЮСШ аддзела фізкультуры і спорту Вілейскага райвыканкама. Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” 7 красавіка паведаміў яе дырэктар Сяргей Гатаулін. Цяпер вілейская ДЮСШ мае статус спартыўнай школы алімпійскага рэзерву. У ёй працуюць аддзяленні акрабатыкі, скачкоў на батуце, плавання і баскетбола. Адпаведную атэстацыю, якая праводзіцца раз на чатыры гады, ДЮСШ прайшла напрыканцы 2009 года. Камісія ўлічвала не толькі якасць падрыхтоўкі спартсменаў, вынікі работы і дынаміку развіцця, але і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы. За мінулы алімпійскі цыкл, на працягу 2006-2009 гадоў, у школе адрамантавалі спартыўную залу, замянілі вокны, рэканструявалі дах будынка. Летась “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі” і прадпрыемства “Комдор” падарылі новы батут. Статус школы алімпійскага рэзерву 11 сакавіка зацвердзіў міністр спорту і турызму. Цяпер кожны алімпійскі цыкл СДЮШАР мусіць пацвярджаць свой статус адпаведнымі вынікамі работы. Крытэрый – колькасць спартсменаў, перададзеных у вучылішчы алімпійскага рэзерву ці сталічныя спартшколы і падрыхтаваных для нацыянальнай каманды. Для вілейскай СДЮШАР гэта наўрад ці стане праблемай: за 2006-2009 гады яе трэнеры падрыхтавалі 61 першаразрадніка, дзевяць кандыдатаў у майстры спорту, шасцярых майстроў спорту, перадалі пяць чалавек у ВАР. Яшчэ 14 трапілі ў склад нацыянальных камандаў па розных відах спорту (неабходны мінімум – сем). Сярод іх – Аляксандр Смілкоў, Сяргей Мікуліч і Уладзімір Падбярэзскі, якія ў 2007 годзе занялі пятае месца на чэмпіянаце Еўропы па акрабатыцы ў мужчынскіх групавых практыкаваннях, а на чэмпіянаце Беларусі ў 2008 годзе сталі пераможцамі. Алімпійскі статус – не толькі дадатковая адказнасць. Адміністрацыя школы і трэнеры аддзялення акрабатыкі, якое ўласна і выканала патрабаванні па выніковасці работы, штомесяц будуць атрымоўваць невялікую даплату. “Нам, безумоўна, прыемна. Але мы разумеем, якая гэта найперш адказнасць. Так што спадзяёмся на новыя поспехі нашых выхаванцаў. А таксама яшчэ палепшыць умовы для трэніровак. Хацелася б другі батут, каб якасна рыхтаваць сінхронныя скачкі. Гімнастычную дарожку і дывановае пакрыццё для акрабатаў. Але інвентар цяпер вельмі нетанны”, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” Сяргей Гатаулін. Акрамя вілейскай СДЮШАР, такі статус маюць спартшколы ў Смаргоні і Мядзеле. У Маладзечне дзейнічае аддзяленне Мінскай абласной комплекснай СДЮШАР, дзе займаюцца дзюдо і самба. Святлана ЦІШКО. Фота Аўгіні МАНЦЭВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статус школы алімпійскага рэзерву атры
|
|