Сяргей Дараховіч: “Я люблю гэты горад”. 21.by

Сяргей Дараховіч: “Я люблю гэты горад”

19.04.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Капітан футбольнага клуба “Маладзечна” Сяргей Дараховіч адмовіўся ад пераходу ў футбольны клуб “Гарадзея”.

У інтэрв’ю “РГ” 13 красавіка Сяргей сказаў: па-першае ў Маладзечне мая сям’я, а па-другое я люблю гэты горад. Пытанне аб пераходзе ў Гарадзею, па словах Дараховіча, вырашылася на сямейнай нарадзе. Вырашылі: Сяргей павінен застацца ў Маладзечне.

“Вы паспяшаліся аб’явіць пра мой пераход, – кажа Сяргей. – Сапраўды, такая прапанова з “Гарадзеі” была, але я не прымаў адразу канчатковага рашэння. Цяпер я яго прыняў. Застаюся ў Маладзечне”. Грошы, якія Дараховіч мог бы зарабляць у “Гарадзеі”, прыкладна ў шэсць разоў большыя, чым у “Маладзечне”. Тым не менш… Макрыцкі, Дрозд, Грыхуцік, Вышынскі, Дараховіч.

Яны проста любяць Маладзечна. “Мы любім гэты горад, – кажа Дараховіч. – Калі ветэраны выходяць на поле, іх задача – радаваць балельшчыкаў”. Пра стаўленне і адносіны кіраўніцтва Маладзечна і раёна да каманды капітан футбольнага клуба прамаўчаў. Пасля сказаў: вы ж самі ўсё бачыце.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Чытайце таксама:

Мы засталіся без Дараховіча

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капітан футбольнага клуба “Маладзечна” Сяргей Дараховіч адмовіўся ад пераходу ў футбольны клуб “Гарадзея”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика