Пінская міліцыя арганізуе фанацкі рух
17.04.2010 18:44
—
Новости Спорта
|
У Пінску вырашылі зрабіць арганізаваным рух футбольных фанатаў. Мясцовыя ўлады звярнулі ўвагу на фэнаў пінскага футбольнага клубу “Волна”.
З лідэрамі заўзятараў сустрэліся прадстаўнікі міліцыі, гарвыканкаму, кіраўніцтва ФК. І прапанавалі шляхі да паразумення. Міліцыянты абяцалі карэктна паводзіць сябе ў дачыненні да фанатаў. Дырэктар ФК “Волна” прапанаваў утварыць на трыбунах адмысловы фанацкі сектар, зніжкі на білеты і магчымасць арганізаваных выездаў на гульні каманды. Ад фанатаў патрабуецца актыўная падтрымка каманды, толькі без праяваў хуліганцтва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінску вырашылі зрабіць арганізаваным рух футбольных фанатаў
|
|