«Вашынгтон» павёў у серыі з «Манрэалем» — 3:1
22.04.2010 10:19
—
Новости Спорта
|
«Вашынгтон Кэпіталз» выйграў трэці запар паядынак 1/4 фіналу Усходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі ў «Манрэаля Канадыенс». Матч прайшоў 21 красавіка ў Манрэале, дзе «Канадыенс» саступілі з лікам 3:6 (1:1, 1:1, 1:4).
«Канадыенс» трымалі нічыю (2:2) да 52‑й хвіліны матчу, а за астатнія восем хвілін 51 секунды атрымалі ў свае вароты чатыры шайбы, праўда, дзве з іх — у пустыя, ужо пры ліку 4:2 «Манрэаль» зняў галкіпера. Беларускія форварды «Манрэаля» Андрэй і Сяргей Касціцыны гулялі ў матчы. Андрэй правёў на пляцоўцы 14 хвілін 26 секундаў (21 змена), Сяргей Касціцын — 8 хвілін 17 секундаў (14 зменаў). Ніхто з іх бамбардзірскімі баламі не вызначыўся. Андрэй скончыў матч з каэфіцыентам карыснасці «‑1», Сяргей — «+2». Наступны матч пройдзе 23 красавіка ў Вашынгтоне, і калі «Кэпіталз» перамогуць, то яны выйграюць серыю. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вашынгтон Кэпіталз» выйграў трэці запар паядынак 1/4 фіналу Усходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі ў «Манрэаля Канадыенс». Матч прайшоў 21 красавіка ў...
|
|