«Баварыя» — «Ліён» — 1:0
22.04.2010 11:21
—
Новости Спорта
|
Футбалісты мюнхенскай «Баварыі» перамаглі 21 красавіка на сваім полі французскі «Ліён» у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў — 1:0.
Адзіны гол у сустрэчы на рахунку галандскага легіянера нямецкага клуба Ар’ена Робэна (69‑я хвіліна). Пры канцы першага тайма з поля быў выдалены адзін з лідэраў «Баварыі» Франк Рыберы, а ў пачатку другога тайма чырвоную картку ўбачыў перад сабой паўабаронца «Ліёна» Жэрэмі Тулялян. Паўторны матч гэтых камандаў пройдзе ў Францыі 27 красавіка. Днём раней яшчэ ў адным паўфінале міланскі «Інтэр» у сябе дома выйграў у «Барселоны» з лікам 3:1. Гэтыя клубы правядуць паўторны паядынак 28 красавіка. Фінал Лігі чэмпіёнаў — 22 мая ў Мадрыдзе. *** Сёння адбудуцца першыя паўфінальныя сустрэчы другога па значнасці кантынентальнага турніру — Лігі Еўропы. У Мадрыдзе іспанскі «Атлетыка» будзе прымаць англійскі «Ліверпуль», а нямецкі «Гамбург» у сябе дома згуляе з яшчэ адным прадстаўніком англійскай прэм’ер‑лігі лонданскім «Фулхэмам». Беларускія аматары футбола змогуць убачыць прамую трансляцыю з іспанскай сталіцы а 22‑й, а матч у Гамбургу будзе паказаны ў 00.30 на тэлеканале «Лад». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты мюнхенскай «Баварыі» перамаглі 21 красавіка на сваім полі французскі «Ліён» у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў — 1:0. Адзіны гол у сустрэчы на... |
|