«Сан‑Хасэ» — «Каларада» — 5:0
23.04.2010 10:03
—
Новости Спорта
|
«Сан‑Хасэ Шаркс» разграмілі ў пятым матчы, што прайшоў у Сан-Хасэ, 1/4 фіналу Заходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі «Каларада Эвеланш» з лікам 5:0 і выйшлі наперад у серыі — 3:2.
Лік па перыядах: 0:0, 3:0, 2:0. Беларускі абаронца «Каларада» Руслан Салей удзелу ў матчы не браў. З пяці матчаў серыі беларус прымаў удзел толькі ў чацвертым. Лік у серыі 3‑2: (першы матч — 1:2, другі — 6:5 овертайм, трэці — 0:1ОТ, чацверты — 2:1ОТ). Наступны матч серыі пройдзе 24 красавіка на пляцоўцы «Каларада».Калі запатрабуецца, сёмы, апошні матч 26 красавіка — у Сан‑Хасэ. Серыя ідзе да чатырох перамог. «Сан‑Хасэ» — наймацнейшая каманда Заходняй канферэнцыі. Сёння ўначы пяты матч чвэрцьфіналу Усходняй канферэнцыі правядуць «Вашынгтон» і «Манрэаль». «Вашынгтон» вядзе ў серыі з лікам 3:1, і сёння можа аформіць выхад у наступны раунд, а, адпаведна, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны («Канадыенс») далучыцца да нацыянальнай хакейнай зборнай. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Сан‑Хасэ Шаркс» разграмілі ў пятым матчы, што прайшоў у Сан-Хасэ, 1/4 фіналу Заходняй канферэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі «Каларада Эвеланш» з лікам 5:0 і...
|
|