«Манрэаль» зраўняў лік у серыі з «Пітсбургам». 21.by

«Манрэаль» зраўняў лік у серыі з «Пітсбургам»

11.05.2010 09:31 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 мая ў Манрэалі прайшоў шосты матч паўфіналу Усходняй канферэнцыі паміж «Манрэаль Канадыенс» і «Пітсбургам Пінгвінз». «Манрэаль» перамог – 4:3 (1:1, 2:1, 1:1).

Беларускі форвард Андрэй Касціцын вызначыўся двума бамбардзірскімі асістэнцкімі пасамі, прычым асіставаў першай зорцы матчу Майклу Камалеры. Было на гэта на 2-й хвіліне матчу (першая шайба каманды) і на 31-й (лік стаў 2:2).

Андрэй правёў на пляцоўцы 16 хвілін 10 секундаў, каэфіцыент карыснасці +2. Сяргей Касціцын не гуляў.

Лік у серыі: 3-3 (першы матч – 3:6, другі – 3:1, трэці – 0:2, чацверты – 3:2, пяты – 1:2).

Сёмы апошні матч серыі будзе згуляны 12 мая ў Пітсбургу.

Пераможца згуляе ў фінале Усходняй канферэнцыі з пераможцам пары «Бостан» -- «Філадэльфія». «Бостан» вядзе ў серыі 3:2.


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 мая ў Манрэалі прайшоў шосты матч паўфіналу Усходняй канферэнцыі паміж «Манрэаль Канадыенс» і «Пітсбургам Пінгвінз». «Манрэаль» перамог – 4:3 (1:1, 2:1, 1:1). ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика