У Беларусі з'явіцца стадыён, які зможа прыняць фінал Лігі чэмпіёнаў. 21.by

У Беларусі з'явіцца стадыён, які зможа прыняць фінал Лігі чэмпіёнаў

14.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзіны тыдзень футбола пройдзе ў нашай краіне з 17 па 23 мая. У ім, як чакаецца, прымуць удзел каля 130 тысяч чалавек (каля 10 тысяч каманд). Будуць задзейнічаны ветэраны і моладзь, прадстаўнікі сілавых структур і органаў дзяржкіравання, працоўныя калектывы, прадстаўнікі СМІ, артысты і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Футбольныя страсці будуць кіпець амаль на 2 тысячах футбольных пляцовак. У ходзе акцыі юныя футбалісты атрымаюць ад федэрацыі футбола каля 3 тысяч футбольных мячоў і камплектаў футбольнай экіпіроўкі. Завершыцца тыдзень футбола фінальным матчам Кубка Беларусі. Нагадаем, што фіналістамі сталі чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ і жодзінскае "Тарпеда". Матч адбудзецца 23 мая на сталічным стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 18 гадзін. Туды будуць запрошаныя самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня масавага футбола і пераможцы рэгіянальных спаборніцтваў, дзе на ўрачыстай цырымоніі закрыцця атрымаюць падарункі.

Такая маштабная акцыя выкліканая, па словах кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Генадзя Нявыгласа, тым фактам, што летась у Адзіны дзень футбола не ўдалося правесці цыклічныя турніры і ўражанне ад спартыўнага свята аказалася змазаным. Увогуле ж 19 мая вызначаны УЕФА днём масавага футбола па ўсёй Еўропе.

Генадзь Нявыглас падкрэсліў, што матчы пройдуць у аграгарадках і сельскіх школах, спартыўных школах і вайсковых часцях, сярод дзяцей і падлеткаў пройдуць спаборніцтвы "Скураны мяч". Акрамя таго, у кожную з абласцей накіруюцца паслы масавага футбола з ліку вядомых футбалістаў, якія правядуць майстар-класы і сустрэнуцца з выхаванцамі спартыўных школ і школ-інтэрнатаў. Акрамя таго, паслы масавага футбола згуляюць супраць мясцовых абласных зборных. Першы такі матч адбудзецца ў Брэсце 17 мая, дзе на поле выйдуць разам з кіраўніком федэрацыі яго намеснікі Міхаіл Вергяенка і Сяргей Куніца, а таксама галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге і яго памочнік Харальд Ірмшар, а таксама футбалісты залатога "Дынама-82" Сяргей Бароўскі, Віктар Сокал, Людас Румбуціс і іншыя знакамітыя гульцы. А 21 і 22 мая на трэніровачных палях ФК "Мінск" адбудзецца чэмпіянат сярод зорак беларускай эстрады, прадстаўнікоў СМІ, артыстаў тэатра і кіно. 22 мая вольныя ад гульні артысты будуць дэманстраваць свае таленты на пляцоўцы побач з Домам футбола.

Падчас тыдня футбола ў розных рэгіёнах краіны будзе ўведзена ў эксплуатацыю каля 20 міні-пляцовак са штучным пакрыццём. Акрамя таго, як паведаміў Генадзь Нявыглас, да 2012 года павінна завяршыцца рэканструкцыя стадыёна "Стадыум" (былы "Трактар"), які ўмяшчае 17-8 тысяч гледачоў. Плануецца і будаўніцтва новага футбольнага стадыёна ў Барысаве. А вось наконт рэканструкцыі стадыёна "Дынама" пакуль няма яснасці. У чэрвені Прэзідэнту краіны будуць унесеныя прапановы наконт рэканструкцыі "Дынама" або будаўніцтва новага выключна футбольнага стадыёна. У выпадку рэканструкцыі распачаць яе можна будзе толькі пасля заканчэння адборачнага цыкла да Еўра-2012. У любым выпадку ў сталіцы павінен з'явіцца сучасны футбольны стадыён на 40-45 тысяч гледачоў, які зможа прымаць матчы фіналу Лігі чэмпіёнаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны тыдзень футбола пройдзе ў нашай краіне з 17 па 23 мая. У ім, як чакаецца, прымуць удзел каля 130 тысяч чалавек (каля 10 тысяч каманд). Будуць задзейнічаны ветэраны і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика