Пачынаем з Фінляндыяй, у нядзелю — Нямеччына, у панядзелак — Данія
14.05.2010 10:26
—
Новости Спорта
|
Пасля таго, як зборная Беларусі на хакейным чэмпіянаце свету прайграла ў чацвер Расіі (1:3), а славакі (галоўны трэнер — Глен Хэнлан) выйгралі ў Казахстана (5:1), дэ‑юрэ стаў вядомы склад квафікацыйнай групы «Е» з удзелам беларусаў і — галоўнае — расклад гульняў. Каманды кваліфікаваліся з наступнай колькасцю балаў: Расія — 6, Фінляндыя, Нямеччына, Данія, Славакія — 3, Беларусь — 0. Чаму ў беларусаў нуль, тлумачыць не будзем, пашукайце ў гугле. Зборная Беларусі сёння, 14 мая, згуляе з Фінляндыяй (пачатак у 21:15), у нядзелю — з Нямеччынай (21:15), у панядзелак — з Даніяй (21:15).У пятніцу ў нашай групе згуляюць таксама Славакія і Данія (17:15). Каб трапіць у чвэрцьфінал, трэба ўаняць месца не ніжэй за 4‑е. У групе «F» гуляюць Швейцарыя — 6, Канада, Швецыя, Чэхія, Нарвегія — 3, Латвія — 0. Пазмагаюцца за права застацца ў элітным дывізіёне зборныя ЗША, Казахстана, Францыі і Італіі. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расклад матчаў кваліфікацыйнага турніру хакейнага чэмпіянату свету. |
|