Швецыя з Чэхіяй, Расія з Германіяй. 21.by

Швецыя з Чэхіяй, Расія з Германіяй

22.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У паўфіналах 74-га чэмпіянату свету па хакею ў Германіі 22 мая Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з гаспадарамі першынства.

20 мая ў чвэрцьфіналах Швецыя перамагла Данію — 4:2 (1:0, 2:1, 1:1), Чэхія — Фінляндыю — 2:1 (0:1, 0:0, 1:0, 0:0, буліты — 2:1), Расія — Канаду — 5:2 (1:0, 2:0, 2:2), а Германія — Швейцарыю — 1:0 (0:0, 1:0, 0:0).

У "Дынама" новы трэнер

Станоўчыя навіны парадавалі балельшчыкаў сталічнага футбольнага клуба. Галоўным трэнерам футбольнага мінскага "Дынама" прызначаны Уладзімір Гольмак. Камандзе новы настаўнік будзе прадстаўлены 24 мая, паведамляе прэс-служба клуба. 43-гадовы спецыяліст змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Гурэнку. У камандзе ён працаваў з 2009 года і займаў пасаду асістэнта галоўнага трэнера. Раней Уладзімір Гольмак працаваў з дынамаўскімі дублёрамі.

У той жа час стала вядома, што апеляцыйны камітэт Беларускай федэрацыі футбола знізіў памер штрафу, які быў накладзены 6 мая дысцыплінарным камітэтам на сталічны клуб, — з 7 тысяч да 850 базавых велічынь. Калі раней трэба было аплаціць 245 мільёнаў (каля 82 тысяч долараў), то цяпер усяго 29 мільёнаў 750 тысяч (каля 9,9 тысяч долараў). Нагадаем, што штрафам клуб быў пакараны за фашысцкі банер з выявай Рудольфа Гесса, які з'явіўся на фанацкім сектары на хатнім матчы клуба супраць "Віцебска". Акрамя таго, двое балельшчыкаў, якія прызналіся ў размяшчэнні нацысцкага банера, не маюць права наведваць матчы на працягу чатырох гадоў.

Алена Кравец.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паўфіналах 74-га чэмпіянату свету па хакею ў Германіі 22 мая Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з гаспадарамі першынства. 20 мая ў чвэрцьфіналах Швецыя перамагла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика