З Гандурасам і Паўднёвай Карэяй рыхтуемся да Францыі. 21.by

З Гандурасам і Паўднёвай Карэяй рыхтуемся да Францыі

22.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбалісты нацыянальнай каманды натрэніруюць хуткасныя контратакі і "пас-забойцу"

У панядзелак, 24 мая, нацыянальная зборная па футболе накіруецца ў Аўстрыю, дзе правядзе два таварыскія матчы з камандамі-фіналісткамі сёлетняга чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы. Імёны гэтых супернікаў даўно вядомыя — каманда Паўднёвай Карэі і зборная Гандураса. А потым у нашу сталіцу прыедзе зборная Швецыі, і 2 чэрвеня мы пабачым яе на стадыёне "Дынама" ў матчы з нашай камандай. Напярэдадні гэтых сустрэч галоўны трэнер каманды Бернд Штанге расказаў, што нам чакаць ад гэтых каманд і як сябе адчуваюць нашы лепшыя футбалісты.

"Прайшло тры месяцы пасля нашага апошняга таварыскага матчу, і мы з цікавасцю чакаем, як згуляе нацыянальная каманда супраць двух фіналістаў чэмпіянату свету і знакамітай каманды Швецыі", — распачаў сустрэчу з журналістамі як заўсёды ў аптымістычным настроі Бернд Штанге. Спачатку ён расказаў пра нашу каманду: "Мы запрасілі 21 гульца. Былі і адмовы. Цімафей Калачоў траўмаваны. З ім, дарэчы, у Магілёве падчас тыдня футбола мы выпілі па кубку кавы і абмеркавалі нашы планы. 7 чэрвеня ён прыступае да рэабілітацыі. Пасля яго страшнай траўмы мы думалі, што ён вылятае з каманды на паўгода, але ён прагне вярнуцца ў строй. Не будзе Кутузава, які 7 месяцаў не гуляў і пакуль не можа. Медыцынскія аддзяленні "Штутгарта" і "Барселоны" прынялі рашэнне, што аперацыя Аляксандру Глебу патрэбная менавіта зараз. І ўсім скептыкам я магу пярэчыць, што гэта дасць нам шанс атрымаць Глеба ў верасні на гульню супраць Францыі. Выпадае Ковель, не атрымаў дазволу пакінуць свой кітайскі клуб Слава Глеб. Такім чынам, 5 гульцоў не прыме ўдзел у таварыскіх матчах", — паведаміў галоўны трэнер. У каманду на гульню са Швецыяй будзе запрошаны Ягор Філіпенка, акрамя яго выкліканы нападаючы кіеўскага "Дынама" Андрэй Варанкоў.

У варотах нашай каманды дзве гульні, хутчэй за ўсё, правядзе Юрый Жаўноў. Бернд Штанге растлумачыў, што нягледзячы на адсутнасць гульнявой практыкі ў "Зеніце", варатар трэніраваўся на топ-узроўні. І трэба яму давяраць. А Юрый у сваю чаргу павінен даказаць свой высокі клас. У адборачных матчах галоўны трэнер збіраецца разлічваць на трох варатароў: Жаўнова, Амельчанку і Верамко.

Наконт будучых супернікаў у таварыскіх матчах Бернд Штанге падкрэсліў, што Гандурас і Паўднёвая Карэя, фіналісты планетарнага першынства, у футбольным свеце зусім не экзотыка. Экзотыка ў такім выпадку там хутчэй Беларусь. "Паўднёвая Карэя ў свеце футбола мае высокі рэйтынг. Яе гульцы вядомыя ва ўсім свеце, яны выступаюць за "МЮ", "Шальке", у чэмпіянаце Іспаніі. Гэта моцная каманда, і з ёй мы будзем мець праблемы. Пра Гандурас мы не так шмат ведаем. Яны гуляюць у паўднёваамерыканскі футбол, з кароткім пасам. А мы будзем імкнуцца правесці нашу гульню".

Далей галоўны трэнер расказаў пра саму гульню. "У нашай каманды ёсць свой твар. Але 1-2 кампаненты я яму дадам. Гэта хуткія контратакі. І калі параўноўваць нас з Францыяй, нашым першым супернікам у кваліфікацыі, то ў гэтым кампаненце мы аўтсайдары. Таксама нам трэба якасна палепшыць апошні пас, так званы "пас-забойцу".

Падчас чэмпіянату свету ў Паўднёвай Афрыцы Бернд Штанге будзе знаходзіцца там і сачыць за Францыяй. Супраць гэтай зборнай у якасці трэнера нямецкі спецыяліст згуляў ужо чатыры разы. І напрыканцы галоўны трэнер звярнуўся да ўсіх балельшчыкаў. "Хочацца, каб такія супернікі, як Аргенціна, Італія, Швецыя, якія могуць выбіраць, з кім гуляць, пакідаючы Беларусь, казалі: "О, Мінск! Гэта было класна!". Калі ж яны скажуць: "Стадыён быў пусты, поле — дрэннае", то як у наступны раз нам атрымаць топ-суперніка?"

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты нацыянальнай каманды натрэніруюць хуткасныя контратакі і "пас-забойцу" У панядзелак, 24 мая, нацыянальная зборная па футболе накіруецца ў Аўстрыю,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика