Мужская сборная Беларуси по настольному теннису уступила китайцам в четвертьфинале командного чемпионата мира, который проходит в России.. 21.by

Мужская сборная Беларуси по настольному теннису уступила китайцам в четвертьфинале командного чемпионата мира, который проходит в России.

28.05.2010 19:38 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Упершыню ў Мiнску пройдзе выстава «Днi хлеба-2007»

15—16 лютага ў павiльёне на вулiцы Янкi Купалы, 27 усе сем хлебазаводаў сталiцы прадставяць уласную прадукцыю ў поўным аб’ёме. На мерапрыемства таксама запрошаны прадстаўнiкi розных гандлёвых прадпрыемстваў, вытворцы сыравiны, iнгрэдыентаў i матэрыялаў для ўпакоўкi.

Для наведвальнiкаў будзе працаваць мiнi-пякарня, якая зойме плошчу ў сто квадратных метраў. Кожны жадаючы зможа пакаштаваць новыя вырабы. Сiмвалам жа выставы абраны самавар, якi размесцiцца якраз у цэнтры. Усiх, хто завiтае на мерапрыемства, чакае i экспазiцыя з Музея хлеба, якi створаны пры Мiнскiм каледжы хлебапячэння. А для тых, хто цiкавiцца тэхналогiямi стварэння духмяных караваяў i булак, пройдзе майстар-клас.

Мерапрыемства праводзiцца невыпадкова. «Апошнiм часам ужыванне хлеба ў сталiцы скарацiлася. Манiпуляцыi з дыетамi прыносяць шкоду», — лiчыць намеснiк генеральнага дырэктара КУП «Мiнскхлебпрам» Юрый Сцяпенка. — Мы iмкнёмся выхаваць у людзей iншыя адносiны. Калi казаць вобразна, на выставе будзе выкананы гiмн хлебу ў выкананнi сямiдзесяцi чалавек.

Акрамя таго, паводле слоў спецыялiста, галiну па вытворчасцi хлеба чакаюць перамены. Самы стары хлебазавод № 1, якi з’яўляецца першым у краiне прамысловым прадпрыемствам па хлебапячэнню (сёлета яму спаўняецца восемдзесят гадоў), да канца 2010 года будзе зачынены. Завод знаходзiцца ў гiстарычным цэнтры горада, i згодна з планамi па развiццю сталiцы там плануюць пабудаваць забаўляльныя ўстановы.

«Замест хлебазавода № 1 мы плануем узвесцi прадпрыемства вытворчай магутнасцю да 140 тон разнастайных вырабаў у суткi. Гэта пытанне зараз абмяркоўваецца. Як бы там нi было, калi мы будзем здымаць адну вытворчасць у сталiцы, то яна павiнна адразу ж адраджацца ў iншым месцы», — падкрэслiў Юрый Сцяпенка. Зараз у якасцi аднаго з варыянтаў для новага завода разглядаецца месца за межамi кальцавой трасы, каля ЦЭЦ-4.

Нагадаем, што на сённяшнi момант усе хлебазаводы сталiцы ў суткi ствараюць 320—330 тон хлебабулачных вырабаў, 11 тон тартоў i пiрожных, 15—16 тон пернiкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика