"Мінск" разграміў "Днепр", а мінскае "Дынама" — "Белшыну"
05.06.2010 21:31
—
Новости Спорта
|
У суботу прайшлі матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Мінскае "Дынама" ў цэнтральным матчы тура перамагло бабруйскую "Белшыну" з лікам 3:0 (Сяргей Кісляк, 24, Андрэй Чухлей, 60, Антон Пуціла, 61). "Мінск" упэўнена згуляў у Магілёве, дзе разграміў мясцовы "Днепр" — 5:1 (Аляксандр Бычанок, 4; Ігар Варанкоў, 26, 40, 58, Дзмітрый Асіпенка, 30, Андрэй Шаракоў, 90+2). Першую перамогу ў чэмпіянаце мог атрымаць аўтсайдэр сталічны "Партызан". Выйграючы ў наваполацкага "Нафтана" пасля гола на 53-й хвіліне Дзмітрыя Юзвовіча, "партызаны" не ўтрымалі пераможны лік — на 89-й хвіліне ў гасцей вызначыўся Ўладзімір Шакаў. У выніку — 1:1. "Шахцёр" (Салігорск) выйграў у брэсцкага "Дынама" — 2:0 (Павел Сітко, 30, Мікалай Рындзюк, 86). "Віцебск" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 2:2. Прычым госці зраўнялі лік ужо ў даданы арбітрам час. Барысаўскі БАТЭ выйграў на сваім полі ў жодзінскага "Тарпеда" — 1:0. Адзіны гол забіў на 63-й хвіліне Рэнан Брэсан. У БАТЭ 28 ачкоў, па 23 ачкі маюць "Мінск", мінскае "Дынама" і "Белшына". Наступны тур пройдзе 9 чэрвеня. Цэнтральнымі матчамі будуць паядынкі "Мінска" і мінскага "Дынама", "Белшыны" і БАТЭ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу прайшлі матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
|
|