Сапраўды фанат калі і бярэ ў рукі дудку, то для таго, каб яе знішчыць
12.06.2010
—
Новости Спорта
|
Шаблонны вобраз фаната — размаляваны твар, бутэлькі піва і дудка. Аднак менавіта дудкі з другаснага пытання перараслі ў сапраўдную праблему многіх стадыёнаў, у тым ліку і нашых. ![]() Але дудкі не вельмі пазітыўна ўздзейнічаюць на вушы і самых звычайных наведвальнікаў стадыёнаў. Сапраўды, каму прыемна назіраць матч, калі над вухам хтосьці пастаянна неўпапад дудзіць? У цэлым такія "музычныя інструменты" ствараюць даволі прыгнечаны вой, далёкі ад лепшых узораў еўрапейскага супарту. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, дудкі выкарыстоўваюцца і ў Еўропе, так што, можна меркаваць, што і на стадыёнах у ПАР яны не будуць выключнай з'явай. Праўда, еўрапейскія прыхільнікі выкарыстоўваюць іх не ў такой колькасці і нярэдка ў знак пагарды і пратэсту супраць дрэннай гульні сваёй каманды, гэтак жа як і асвістванне. У нас жа, як пераконваюць фаны, агульная культура наведвальнікаў стадыёна такая, што яны не разумеюць, як недарэчна выглядаюць збоку. Спосабаў барацьбы з дудкамі заўзятарамі прыдумана і апрабавана нямала. Гэта і банеры ("Дудкам — не!" ці "Не сунь у рот усялякую дрэнь!") і спецыяльныя рачоўкі, і цэлыя сайты ў інтэрнэце, і нават фізічнае ўздзеянне — адбіранне і знішчэнне дудак. Ёсць і прыклады сумесных дзеянняў фанатаў і клуба. У Харкаве, напрыклад, дыктар стадыёна перад матчам звяртаўся да прыхільнікаў ад імя футбольнага клуба "Металіст" з просьбай адмовіцца ад дудак. Яшчэ далей пайшлі ў Кіеве. На стадыёне "Дынама" дудкі забаронена прадаваць на стадыёне, а кожны, хто здасць раней набытую дудку, атрымлівае элемент клубнай атрыбутыкі. Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаблонны вобраз фаната — размаляваны твар, бутэлькі піва і дудка. Аднак менавіта дудкі з другаснага пытання перараслі ў сапраўдную праблему многіх стадыёнаў, у... |
|