Разгром не па-фадзееўску
13.06.2010 23:55
—
Новости Спорта
|
Зборная Нямеччыны разграміла зборную Аўстраліі на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 4:0.
Гэта першы разгромны вынік — і самы выніковы матч — на чэмпіянаце. Перад тым найбольшая розніца мячоў была дасягнута ў матчы Карэя – Грэцыя – 2:0. А астатнія матчы – ці нічыя, ці упартая барацьба з мінімальным вынікам 1:0. На 8-й хвіліне лік адкрыў Лукаш Падольскі. На 27-й – гол-прыгажун, нібы цвік у плаху, увагнаў яшчэ адзін гулец польскага паходжання — Міраслаў Клозэ. У другім тайме вызначыліся Томас Мюлер (67-я хвіліна), а Какау забіў свой праз хвіліну пасля выхаду на замену (70-я хвіліна). У другім матчы першага туру ў групе «D» зборная Ганы перамагла Сербію – 1:0 (Г"ян, 87-я-пенальці). Таксама ў нядзелю згулялі зборныя Славеніі і Алжыра – 1:0 (Корэн, 79-я). * * * Такім чынам за тры дні на чэмпіянаце свету па футболе згуляныя матчы першага туру ў чатырох групах: А: ПАР – Мексіка – 1:1, Уругвай – Францыя – 0:0. ПАР, Мексіка, Уругвай, Францыя – 1. В: Аргенціна – Нігерыя – 1:0, Карэя – Грэцыя – 2:0 Карэя – 3, Аргенціна – 3, Нігерыя – 0, Грэцыя – 0. С: Англія – ЗША – 1:1, Славенія – Алжыр – 1:0 Славенія – 3, Англія, ЗША – 1, Алжыр – 0. D: Сербія – Гана – 0:1, Нямеччына – Аўстралія – 4:0. Нямеччына – 3, Гана – 3, Сербія – 0, Аўстралія – 0. * * * У панядзелак таксама пройдуць тры гульні. У групе «Е» згуляюць зборныя Галандыі і Даніі (14:30) і Камеруна і Японіі (17:00).У групе «F» пройдзе матч Італія – Парагвай (21:30). АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямеччына – Аўстралія – 4:0 ды іншыя вынікі нядзелі.
|
|