Чарговая сенсацыя ЧС: Новая Зеландыя – Італія – 1:1. 21.by

Чарговая сенсацыя ЧС: Новая Зеландыя – Італія – 1:1

20.06.2010 19:25 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Новай Зеландыі стала творцам чарговай сенсацыі чэмпіянату свету па футболе, згуляўшы ўнічыю з дзейнымі чэмпіёнамі зборнай Італіі – 1:1.

Прычым «ківі» першымі павялі ў ліку, на 7-й хвіліне – і такой бяды, што з афсайду – забіў Шэйн Шмелц.

На 29-й Вічэнца Яквінта з пенальці лік зраўняў.

А потым новазеландцы мужна адбіваліся наступныя 60 хвілін матчу. І адбіліся!

А за тры хвіліны да канца сустрэчы наспяваючая сенсацыя ледзь не патроілася. Пасля ўдару Вуда мяч праскочыў у колькіх сантыметрах ад штангі. Такім чынам нічыя новазеландцаў з чэмпіёнамі свету – пакуль ці не галоўная сенсацыя чэмпіянату.

Сёння ў гэтай жа групе зборная Парагвая выйграла ў Славакіі – 2:0 (Вера, 27, Рыверас, 86).

Пасля 2-х тураў: Парагвай – 4, Італія, Новая Зеландыя – 2, Славакія – 1.

У апошнім туры ў чацвер гуляюць Новая Зеландыя – Парагвай, Італія – Славакія. Пачатак абодвух матчаў а 17-й.

А сёння, у 21:30, Бразілія – Кот д’Івуар.
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Ківі» атрымалі другую запар нічыю на мундыялі. Мала хто чакаў, апроч сімпатыкаў гэтай зборнай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика