Аргенціна – Грэцыя – 2:0, Карэя – Нігерыя – 2:2 + відэа
23.06.2010 00:21
—
Новости Спорта
|
Вечарам аўторка на чэмпіянаце свету па футбол скончыўся групавы турнір у групе «В» і канчаткова акрэсліліся дзве пары ўдзельнікаў плей-оф.
Зборная Аргенціны рэзервным складам выйграла ў Грэцыі – 2:0 (Дэмічэліс, 78-я, Палерма, 89-я), а зборныя Карэі і Нігерыі згулялі вясёленькую нічыю – 2:2. Выніковае становішча: Аргенціна – 9 (3 перамогі, 0 нічых, 0 паразаў, баланс мячоў: 7—1), Карэя – 4 (1, 1, 1, 5—6), Грэцыя – 3 (1, 0, 2, 2—5). У 1/8 фіналу выйшлі зборныя Аргенціны і Карэі. Зборная Карэі згуляе ў плей-оф з Уругваем,што заваяваў у групе «А» першае месца. Гэты матч пачнецца ў суботу а 17-й, а А ў нядзелю, 27 чэрвеня, у 21:30 пачнецца матч Аргенціна – Мексіка.АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1/8 фіналу Аргенціна згуляе з Мексікай, а Уругвай – з Карэяй.
|
|