Зборныя Іспаніі і Чылі сталі апошнімі ўдзельнікамі 1/8 фіналу
25.06.2010 23:46
—
Новости Спорта
|
У пятніцу скончыўся групавы турнір на чэмпіянаце свеце ў ПАР і, як вынік, вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу. Апошнімі пуцёўкі ў плей-оф заваявалі зборныя Іспаніі і Чылі, што сустракаліся ў вочным паядынку.
Іспанія выйграла 2:1. Чэмпіёны Еўропы першымі адкрылі лік – на 24-й хвіліне пасля фатальнай памылкі галкіпера чылійцаў Брава мяч у вароты літаральна закінуў Давід Вілья. Праз 13 хвілін Андрэс Ін’еста лік падвоіў. У пачатку другога тайма чылійцы лік скарацілі – вызначыўся Вільяр. З той прычыны, што ў матчы Швейцарыі і Гандураса галоў не было, такі вынік быў на руку камандам на гэтым полі ў Прэторыі, што і дагулялі матч. Швейцарыя – Гандурас – 0:0. Выніковае становішча: Іспанія – 6 (2, 0, 1, 4—2), Чылі – 6 (2, 0, 1, 3—2), Швейцарыя – 4 (1, 1, 1, 1—1), Гандурас – 1 (0, 1, 2, 0—3). Зборныя Гандураса і Алжыра сталі адзінымі камандамі на турніры, што наогул не забілі мячоў. У 1/8 фіналу Іспанія сустрэнецца з Партугаліяй, а Чылі – з Бразіліяй.*** Сёння таксама (дэ-юрэ) вызначыліся ўдзельнікі плей-оф з групы «G»: імі сталі зборныя Бразіліі і Партугаліі, што згулялі між сабой унічыю 0:0.Зборная Кот д’Івуара перамагла КНДР – 3:0. Бразілія – 7 (2, 1, 0 5—2), Партугалія – 5 (1, 2, 0, 7—0), Кот д’Івуар – 4 (1, 1, 1, 4—3), КНДР – 0 (0, 0, 3, 1—12). Такім чынам — усе пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу:1. Уругвай — Карэя (субота, 26 чэрвеня, 17:00) 3. Англія — Нямеччына (нядзеля, 27 чэрвеня, 17:00) 5. Галандыя — Славакія (панядзелак, 28 чэрвеня, 17:00). 7. Парагвай — Японія (аўторак, 29 чэрвеня, 17:00) У чвэрцьфіналах 2 і 3 ліпеня згуляюць між сабой пераможцы 1 і 2 матчу, 3 і 4 матчу, 5 і 6 матчу, 7 і 8 матчу. *** Зазначым таксама, што з 16 камандаў плей-оф 6 прадсталяюць Еўропу (Англія, Нямеччына, Галандыя, Іспанія, Партугалія, Славакія), 5 – Паўднёвую Амерыку (Бразілія, Аргенціна, Уругвай, Парагвай, Чылі), па 2 – Азію (Японія, Карэя) і зону КОНКАКАФ (ЗША, Мексіка), 1 – Афрыку (Гана). Усе зборныя Паўдневай Амерыкі на гэтым чэмпіянаце прабіліся ў 1/8 фіналу,а з Еўропы – меней за 50%. Не выйшлі ў плей-оф Францыя, Італія, Швейцарыя, Славенія, Грэцыя, Данія, Сербія. Дый у 1/8 фіналу, як бачым, згуляюць тры пары камандаў з Еўропы, ніводная з іх не трапіла на краіну з іншага кантынента. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іспанія – Чылі – 2:1, Швейцарыя – Гандурас - 0:0. |
|