Чэмпіянат свету цяпер і па радыё
26.06.2010
—
Новости Спорта
|
Прамыя рэпартажы самых яркіх матчаў XІX чэмпіянату свету па футболе ФІФА з 2
па 11 ліпеня будуць ісці ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё
і радыёстанцыі "Сталіца".
Як патлумачыў карэспандэнту "Звязды" галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, такія рэпартажы Беларускае радыё праводзіць не ўпершыню: — Наш папярэдні вопыт вядзення такіх рэпартажаў з чэмпіянату свету па хакеі паказаў, што патрэбы ў такіх рэпартажах ёсць. Мы атрымалі шмат добрых водгукаў ад нашых слухачоў, бо радыёрэпартажы вельмі зручна слухаць у машыне ці на дачы. Улічваючы вялікую цікавасць да сёлетняга чэмпіянату свету па футболе, мы вырашылі зрабіць падарунак і футбольным балельшчыкам. Паводле слоў Антона Васюкевіча, каментаваць матчы будуць спартыўныя журналісты: — У нас ёсць адмысловая група спартыўных аглядальнікаў, якая сумесна з дырэкцыяй спартыўнага вяшчання Першага канала і будзе весці прамыя рэпартажы. Самі каментатары за гульнёй будуць сачыць на вялікім экране, тэлевізійны сігнал на які будзе даходзіць з ПАР. Дадаткова мы атрымаем інтэршум (гук з поля), які будзе чутны ў радыёэфіры і нашым слухачам. Прамыя рэпартажы з матчаў чвэрцьфіналу ў эфіры можна будзе паслухаць 2-3 ліпеня ў 18:30 і 23:00, з матчаў паўфіналу 6-7 ліпеня ў 23:00. Рэпартаж з матча за трэцяе месца аматары футбола змогуць паслухаць 10 ліпеня а 23-й гадзіне, а рэпартаж з фіналу — у той жа час 11 ліпеня. Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца ўладальнікам выключных правоў на трансляцыю чэмпіянату ў тэле- і радыёэфіры. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прамыя рэпартажы самых яркіх матчаў XІX чэмпіянату свету па футболе ФІФА з 2 па 11 ліпеня будуць ісці ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і...
|
|