Гуд бай, Амерыка!. 21.by

Гуд бай, Амерыка!

27.06.2010 00:15 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Ганы выбіла з чэмпіянату свету зборную ЗША, атрымаўшы перамогу ў дадатковы час.

Ганцы першымі забілі гол у сустрэчы, ужо на 5-й хвіліне вызначыўся Кевін Баатэнг.

На 62-й хвіліне сустрэчы Лэндан Донаван з пенальці, прызначаным за фол супраць Клінта Дэмпсі, лік зраўняў. Асноўны лік так і застаўся – 1:1. А ў дадатковы час, ужо на яго 3-й хвіліне, Азамоа Г’ян паставіў кропку – 2:1.

У чвэрцьфінале зборная Ганы сустрэнецца са зборнай Уругвая,

якая ў суботу выйграла ў Карэі таксама з лікам 2:1. Гэты чвэрцьфінал пройдзе ў пятніцу, 2 ліпеня, і пачнецца ў 21:30.

Зборная Ганы паўтарыла поспех Камеруна (1990) і Сенегала (2002), прабіўшыся ў чвэрцьфінал, далей за які афрыканскія каманды не заходзілі.

У нядзелю, 27 чэрвеня, пройдуць матчы:

Англія – Нямеччына (17:00), Аргенціна – Мексіка (21:30).
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гана – ЗША – 2:1 (у дадатковы час). У чвэрцьфінале зборная Ганы сустрэнецца са зборнай Уругвая.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика