Аргенціна – Мексіка – 3:1, Нямеччына – Англія – 4:1
28.06.2010 00:21
—
Новости Спорта
|
Зборная Аргенціны выйграла ў 1/8 фіналу ў Мексікі з лікам 3:1 і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету, дзе згуляе са зборнай Нямеччыны, што разграміла Англію 4:1
Праўда, першы гол аргенцінцы – вызначыўся Карлас Тэвес (26-я хвіліна) – забілі з відавочнага афсайду. Потым лік падвоіў Гансала Ігуаін (33-я). У пачатку 2-га тайма (52-я) ці не самы прыгожы гол чэмпіянату забіў Карлас Тэвес. Мексіканцы здолелі забіць адзін мяч у адказ (Эрнандэс, 71-я). Такім чынам вядомыя ўжо дзве пары чвэрцьфіналістаў:Уругвай – Гана (пятніца, 2 ліпеня, 21:30), Аргенціна – Нямеччына (субота, 3 ліпеня, 17:00). Гэтыя каманды сустракаліся ў чвэрцьфінале на чэмпіянаце свету 2006 года. Асноўны і дадатковы час тады скончыўся 1:1, і немцы (гаспадары чэмпіяната) перамаглі па пенальці 4:2. У панядзелак пройдуць матчы Галандыя – Славакія (17:00) і Бразілія – Чылі (21:30).Пераможцы згуляюць між сабой у чвэрцьфінале. Зборная Нямеччыны (галоўны трэнер – Іяхім Лёў) разграміла зборную Англіі (галоўны трэнер – Фабіё Капела) ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе з лікам 4:1 і выйшла ў чвэрцьфінал.Немцы вялі ў ліку 2:0 (Клозэ, 20-я, Падольскі 32-я), потым брытанцы змаглі скараціць лік (Апсан, 37), а потым Лэмпард магутным ударам пад перакладзіну загнаў мяч у браму, але суддзя Хорхе Ларыёнда праспаў гэты момант і гол не залічыў. Гэта быў ці не ключавы момант у сустрэчы. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:1.А ў другім тайме немцы двойчы падлавілі англічан на контатаках. Дубль на рахунку Томаса Мюлера (67-я, 70-я). 4:1.Пакуль нібыта грымнула чарговая сенсацыя чэмпіянату – Англія вылецела з чэмпіянату ў 1/8 фіналу. Букмекеры выводзілі брытанцаў мінімум у паўфінал, sports.ru паставіў на чэмпіёнства. Але тыя прагнозы рабіліся з увагі на 1-е месца брытанцаў у групе і выхад, у дадзеным выпадку, на Гану. У чвэрцьфінале Нямеччына сустрэнецца з пераможцам матчу Аргенціна – Мексіка, які пачнецца ў нядзелю ў 21:30.nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англія бясслаўна пакідае мундыяль. Аргенціна будзе сячыся з немцамі. |
|