То коса, то міма
29.06.2010 20:16
—
Новости Спорта
|
На стадыі 1/8 фіналу сустрэча паміж камандамі Японіі і Парагвая была ці не самай сумнай. На полі мы бачылі мноства пазіцыйнай і сілавой барацьбы, але зусім мала небяспечных момантаў. Японцам не давалі магчымасць скарыстаць іх фірмовую зброю — штрафныя ўдары. А Парагваю таксама не атрымлівалася закруціць атакуючую карусель ля варот суперніка. Так каманды прамаяліся 90 хвілін. У дадатковы час парагвайцы мелі адзін выдатны шанец, але варатар Японіі выратаваў каманду. Цана памылкі ў такія хвіліны намнога ўзрастала. Здаецца, гэта разумелі і каманды, якія вырашылі аддацца на лёс фартуне — 0:0.Пераможца вызначаўся ў серыі пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў. Вырашальным аказаўся ўдар Юіці Камана, які бабахнуў у перакладзіну. Больш ніхто з футбалістаў не прамахваўся— 5:3 на карысць паўднёваамерыканцаў. Парагвай упершыню ў сваёй гісторыі трапіў у чвэрцьфінал. Супернік Парагвая вызначыцца сёння ў гульні Іспаніі і Партугаліі, якая пачнецца а 21:30. Трансляцыя па БТ. ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Японіі развітваецца з мундыялем. Дарогу ў чвэрцьфінал ім перагарадзіў Парагвай.
|
|