Жыве Еўропа!. 21.by

Жыве Еўропа!

03.07.2010 21:09 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нямеччына не пакінула камандзе Марадоны шанцу. 4:0 — феерычная перамога каманды Клозэ. За матчам назірала канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.

Усё пачалося з гола Мюлера.

Гэта быў чысты разгром — 4:0. Зборная Нямеччыны выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету ў ПАР. Міраслаў Клозэ забіў свой 14-й гол на чэмпіянатах. Сярод удзельнікаў турніру лепшы паказчык мае адзін Ранальда.

Прэч гаману пра дэградацыю еўрапейскага футбола. Нідэрланды правучылі зорных бразільцаў. А чорна-жоўтыя не пакінулі шанцаў пафаснай камандзе Марадоны, што гэтак добра стартавала.

Чарговая дуэль еўрапейцаў і лацінасаў пераўзышла ўсе чаканні. Канцлерка Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Зума на трыбунах былі ў захапленні.

Гэта была асалода і для мільёнаў гледачоў ва ўсім свеце. Такі футбол пабачыш нячаста.

Ужо на трэцяй хвіліне немцы здабылі права на штрафны. Бастыян Швайнштайгер падаў, Томас Мюлер выскачыў з-за спін абаронцаў і галавою скіраваў мяч у сетку.

Немцы завалодалі ініцыятываў і дыктавалі волю цягам усяго матча.

Праўда, на 37-й хвіліне Ігуаін забіў гол, але з чыстага афсайда. Суддзя Раўшан Ірматаў спрацаваў бедакорна.

Другі гол немцы забілі ў контратацы на 68-й хвіліне. Падольскі з левага фланга штрафной зрабіў прастрэл на Клозэ, і той літаральна з метра расстраляў пустую браму.

Разгром давяршылі Фрыдрых і той самы Клозэ. Апошні гол ён забіў на 89-й хвіліне.


СГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямеччына не пакінула камандзе Марадоны шанцу. 4:0 — феерычная перамога каманды Клозэ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика