Жыве Еўропа!
04.07.2010
—
Новости Спорта
|
![]() Гэта быў чысты разгром — 4:0. Зборная Нямеччыны выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету ў ПАР. Міраслаў Клозэ забіў свой 14-й гол на чэмпіянатах. Сярод удзельнікаў турніру лепшы паказчык мае адзін Ранальда. Прэч гаману пра дэградацыю еўрапейскага футбола. Нідэрланды правучылі зорных бразільцаў. А чорна-жоўтыя не пакінулі шанцаў пафаснай камандзе Марадоны, што гэтак добра стартавала. Чарговая дуэль еўрапейцаў і лацінасаў пераўзышла ўсе чаканні. Канцлерка Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Зума на трыбунах былі ў захапленні. Гэта была асалода і для мільёнаў гледачоў ва ўсім свеце. Такі футбол пабачыш нячаста. Ужо на трэцяй хвіліне немцы здабылі права на штрафны. Бастыян Швайнштайгер падаў, Томас Мюлер выскачыў з-за спін абаронцаў і галавою скіраваў мяч у сетку. Немцы завалодалі ініцыятываў і дыктавалі волю цягам усяго матча. Праўда, на 37-й хвіліне Ігуаін забіў гол, але з чыстага афсайда. Суддзя Раўшан Ірматаў спрацаваў бедакорна. Другі гол немцы забілі ў контратацы на 68-й хвіліне. Падольскі з левага фланга штрафной зрабіў прастрэл на Клозэ, і той літаральна з метра расстраляў пустую браму. Разгром давяршылі Фрыдрых і той самы Клозэ. Апошні гол ён забіў на 89-й хвіліне. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямеччына не пакінула камандзе Марадоны шанцу. 4:0 — феерычная перамога каманды Клозэ. За матчам назірала канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.
|
|