Новости Спорта. 21.by

08.07.2010 21:27 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прайшоў матч другі матч першага кваліфікацыйнага раўнду паміж магілёўскім «Дняпром» і албанскім клубам «Лачы». Тыдзень таму на Балканах гэтыя каманды разышліся ўнічыю 1:1.

Праўда, футбалісты «Дняпра» прызнаваліся, што гуляць ім замінала моцная спёка, з якой у Беларусі яны рэдка сутыкаюцца.

У магілёўскім матчы розніца ў класе дружын была навідавоку. Магілёўцы забілі аж сем галоў (Юрчанка аформіў хет‑трык, Бычанок — дубль, Зяньковіч і Чэрных забілі па аднаму голу). Албанцы адказалі толькі адным — 7:1.

Адна з самых буйных перамог беларускіх клубаў у еўракубках.

У наступным раўндзе супернікам беларусаў будзе нарвежскі «Стабек». Першы матч пройдзе 15 ліпеня ў Нарвегіі, 22 ліпеня — у Беларусі.

Летась з нарвежскім «Тромсё» сустракалася мінскае «Дынама», і прайграла.

А 22:00 па‑беларускім часе ў далёкай Ісландыі згуляюць мясцовы «Фюлкір» і жодзінскае «Тарпеда». У першай гульне нашы выйгралі з лікам 3:0.


ЗП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з самых буйных перамог беларускіх клубаў у еўракубках.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика