Прайшлі матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. 21.by

Прайшлі матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе

19.07.2010 10:48 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два з 12 клубаў вышэйшай лігі не змаглі пераадолець 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Больш слабым па рангу сапернікам прайгралі ўдзельнікі Лігі Еўропы — магілёўскі «Дняпро» і жодзінскае «Тарпеда», якое было фіналістам папярэдняга розыгрышу КБ.

Вынікі матчаў, што прайшлі 18 ліпеня: «Камунальнік» (Слонім, Д2) — «Тарпеда» (Жодзіна) — 2:0, «Рудзенск» (Д2) — «Дняпро» (Магілёў) — 2:1, СКВІЧ (Мінск, Д2) — «Партызан» (Мінск) — 1:1 (па пенальці — 2:4), «Ведрыч» (Рэчыца, Д2) — «Дынама» (Брэст) — 0:2, «Славія-Мазыр» — «Нафтан» (Наваполацк) — 0:1, «Смаргонь» (Д2) — «Дынама» (Мінск) — 1:2.

Раней у 1/8 фіналу выйшлі БАТЭ (Барысаў), «Нёман» (Гродна), «Шахцёр» (Салігорск), «Мінск», «Віцебск», «Белшына», клубы першай лігі «Гомель», «Хваля» (Пінск), «ДСК-Гомель», а таксама клуб другой лігі «Гарадзея».

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два з 12 клубаў вышэйшай лігі не змаглі пераадолець 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Больш слабым па рангу сапернікам прайгралі ўдзельнікі Лігі Еўропы —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика