Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч перайшоў у клуб першай расійскай лігі «Волга»

28.07.2010 14:57 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ураджэнец Барысава — чатырохразовы чэмпіён Беларусі (2006–2009), сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2004), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2006, 2010), уладальнік Суперкубка Беларусі (2010). Тройчы ўключаўся ў спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату (2006–2008). У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым паўабаронцам нацыянальнага чэмпіянату. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Стасевічу — 24 гады.

У сярэдзіне ліпеня ў сувязі з лішняй колькасцю гульцоў Стасевіч, а таксама форвард Аляксандр Алумона былі выстаўленыя БАТЭ на трансфер. Алумона перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Апрача таго, форвард Аганес Гааран аддадзены ў арэнду ў ерэванскі «Пюнік» да канца года.

Пасля першага круга «Волга» займае пятае месца ў першым расійскім дывізіёне, набраўшы ў 19 матчах 32 балы. Лідэрамі з’яўляюцца «Кубань» (Краснадар) і «Краснадар» — 37 і 35 балаў адпаведна.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджэнец Барысава — чатырохразовы чэмпіён Беларусі (2006–2009), сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2004), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2006, 2010), уладальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика