29.07.2010 23:13
—
Новости Спорта
|
Мінскае «Дынама» правяло першую гульню ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Воляй лёсавання мінчанам давялося паехаць у далёкую Хайфу, каб сустрэцца з мясцовым «Макабі». З ізраільскай камандай нашы клубы перасякаліся двойчы. Спачатку ў 2000 годзе супернікам «Макабі» ў Кубку УЕФА была мазырская «Славія». Каманды двойчы згулялі ўнічыю, але за кошт голу на чужой пляцоўцы далей прайшло «Макабі». А праз два гады Хайфа трапілася ў супернікі па Лізе чэмпіёнаў да бабруйскай «Белшыны». Беларусы былі двойчы бітыя — 0:1, 0:4. Летась ізраільцяне гулялі ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Прайгралі ўсе матчы, але нікому без бою не саступілі. Вось такі складаны супернік дастаўся «Дынама». У Ізраіль з камандай паляцеў апальны паўабаронца Антон Пуціла. Гэта павінна было даць шанцы беларусам. Але не лёс. На 30‑ай хвіліне грузінскі нападаючы «Макабі» Уладзімір Двалішвілі забіў адзіны ў гульне гол.Зрэшты, мінімальнае паражэнне ў гасцях пакідае камандзе Уладзіміра Гольмака якія‑ніякія шанцы. Матч у адказ адбудзецца праз тыдзень у Мінску. Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец |
|