Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у амерыканскім Стэнфардзе. 21.by

Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у амерыканскім Стэнфардзе

02.08.2010 00:31 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам 700 тыс. даляраў.

Вечарам 1 жніўня яна ў фінале перамагла расіянку Марыю Шарапаву ў двух сэтах – 6:4, 6:1.

Вікторыя Азаранка падчас матчу з Марыяй Шарапавай, 1 жніўня 2010, daylife.com

Гэта чацверты выйграны Вікторыяй, якой, дарэчы, 31 ліпеня споўніўся 21 год, турнір у адзіночным разрадзе ў турнірах WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі).

Азаранка тры першыя тытулы заваявала ў 2009 годзе: у студзені 2009 г. у аўстралійскім Брысбене, у лютым у Мэмфісе (ЗША), у красавіку 2009 года ў Маямі.

Марыя Шарапава таксама не чужая беларусам. Ейныя бацькі жылі ў Гомелі, а, за год да нараджэння дачкі, у 1986 г. з’ехалі, ратуючыся ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, у Сібір.

Марыя адчувае сантымент да роднай Гомельшчыны, шчодра спансаруе розныя чарнобыльскія праграмы, выдзяляе ўраджэнцам чарнобыльскіх рэгіёнаў стыпендыі. 30 чэрвеня - 1 ліпеня яна наведала вобласць як пасол Добрай волі ААН.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінале яна перамагла Марыю Шарапаву з лікам 6:4, 6:1.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика