На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы беларусы заваявалі чатыры медалі. 21.by

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы беларусы заваявалі чатыры медалі

02.08.2010 10:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які прайшоў у Барселоне 27 ліпеня — 1 жніўня.

«Золата» на рахунку Надзеі Астапчук і Андрэя Міхневіча (абодва — штурханне ядра), «серабро» — Наталлі Міхневіч (штурханне ядра), «бронза» — Андрэя Краўчанкі (дзесяціборства).

У заключны дзень спаборніцтваў на дыстанцыі 4 па 100 м жаночая зборная Беларусі ў складзе Юліі Несцярэнкі, Кацярыны Шумак, Алены Неўмяржыцкай і Юліі Балыкінай заняла пятае месца (43,18 секунды).

У жаночай эстафеце 4 па 400 м беларуская каманда (Кацярына Мішына, Алёна Кіевіч, Ганна Ташпулатава, Святлана Усовіч) была сёмай (3.28,74). У забегу на 5.000 м Вольга Краўцова не фінішавала.

У агульным медальным заліку Беларусь (2, 1, 1) заняла дзявятае месца пасля Расіі (10, 6, 8), Францыі (8, 6, 4), Вялікабрытаніі (6, 7, 6), Германіі (4, 6, 6), Турцыі (3, 1, 0), Іспаніі (2, 3, 3), Украіны (2, 3, 1) і Польшчы (2, 2, 5).

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які прайшоў у Барселоне 27 ліпеня — 1 жніўня. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика