Ціхану з Дзевятоўскім вернуць медалі і дадуць кватэры
04.08.2010 22:09
—
Новости Спорта
|
5 жніўня беларускім кідальнікам молата Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ва ўрачыстай абстаноўцы будуць вернутыя алімпійскія медалі Пекіна-2008, з якімі спартсмены былі вымушаныя развітацца на час суду з Міжнародным алімпійскім камітэтам, які абвінаваціў атлетаў у прымяненні допінгу. Мерапрыемства пройдзе ў сталічным спартыўна-аздараўленчым комплексе "Алімпійскі". У чэрвені Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан выйгралі справу, якая цягнулася ад жніўня 2008 года, калі спартсменам былі абвешчаныя станоўчыя вынікі іх допінг-пробаў, узятых на Алімпіядзе ў Пекіне. Але атлеты не пагадзіліся з абвінавачваннямі і вырашылі даказаць сваю невінаватасць. Вердыкт Спартыўнага арбітражнага суда (САS) у Лазане, дзе атлеты аспрэчвалі рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК аб пазбаўленні іх алімпійскіх медалёў, быў на карысць беларусаў. Срэбная ўзнагарода Вадзіма Дзевятоўскага і бронза Івана Ціхана ў кіданні молата засталіся за нашымі спартоўцамі. Згодна з рашэннем арбітражнага суда, якое выйшла на 77 лістах і НАК Беларусі запэўніў, што ўсе належныя грошы атлетам кампенсуе. Ім таксама будуць прадастаўленыя кватэры, прадугледжаныя для прызёраў Алімпіяды-2008. Дзевятоўскі атрымае $ 50 тыс. прызавых і двухпакаёвую кватэру, а Ціхану -- $ 30 тыс. і аднапакаёўку. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 жніўня беларускім кідальнікам молата Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ва ўрачыстай абстаноўцы будуць вернутыя алімпійскія медалі Пекіна-2008, з якімі...
|
|