«Дынама» трапілася на «Бруге», БАТЭ — на «Марыціму», «Дняпро» — на «Вільярэал»
06.08.2010 15:58
—
Новости Спорта
|
У швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне плэй-оф Лігі Еўропы. У гэтую стадыю трапілі тры беларускія клубы. Першым з кошыкаў было выцягнутае мінскае «Дынама». Фартуна была на баку мінчан. У супернікі камандзе Уладзіміра Гольмака трапіўся бельгійскі «Бруге».Гэтая каманда трынаццаць разоў выйгравала першынства Бельгіі. Апошні раз — у 2005. З бельгійскімі каманды нашы клубы сустракаліся тройчы. Мінскае «Дынама» яшчэ са савецкім часам саступіла «Мехелену». Два гады назад гады адужыў па суме двух матчаў «Андэрлехт», а летась «Нафтан» за кошт голу на чужой пляцоўцы прайграў «Генту». Першы матч адбудзецца ў Бельгіі. Колеры «Бруге» — сіне-чорныя. *** Затое БАТЭ не пашанцавала зусім. У супернікі камандзе маглі трапіцца нямоглыя валійцы і фіны, а трапіўся партугальскі «Марыціму».Каманда з выспы Мадэйра летась заняла пятае месца ў чэмпіянаце Партугаліі. А аднойчы, у далёкім 1926 годзе, была чэмпіёнам краіны. Першую гульню барысаўцы правядуць дома. Летась у групавым этапе Лігі Еўропы БАТЭ супернічала з лісабонскай «Бенфікай». Абодва матчы беларусы прайгралі. Дарэчы, у свой час за «Марыціму» гуляў вядомы нападаючы Дані. *** Але найбольш грозны супернік дастаўся магілёўскаму «Дняпру». У госці да магіляўчан прыедзе іспанскі «Вільярэал».Тры гады назад грозны «Вільярэал» экзаменаваў барысаўскі БАТЭ. Дома іспанцы выйгралі з лікам 4:1, а ў гасцях перамаглі 2:0. Зрэшты, «жоўтая падводная лодка» да «Дняпра» яшчэ можа не прыехаць. А яе месца заняць іспанская «Мальёрка». Пытанне вырашыцца бліжэйшым часам. «Дняпро» першую гульню правядзе ў гасцях. Матчы плэй-оф адбудуцца 19 і 26 жніўня.Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне плэй-оф Лігі Еўропы. У гэтую стадыю трапілі тры беларускія клубы.
|
|