Азаранка і Кірыленка выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Цынцынаці
13.08.2010 09:37
—
Новости Спорта
|
Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2 млн. долараў. У ноч на 13 жніўня за 61 хвіліну яны перамаглі "пасеяных" пад трэцім нумарам чэшку Квету Пешке (11) і славенку Катарыну Шработнік (10) — 6:0, 6:2. Напярэдадні ў стартавым матчы Азаранка і Кірыленка выйгралі ў амерыканкі Рэйчел Копс-Джонс (60) і полькі Аліцыі Расольскай (46) — 7:5, 6:1. Наступнымі саперніцамі беларуска-расійскай пары будуць Саня Мірза (Індыя, 87) і Моніка Нікулеску (Румынія, 30). Як паведамлялася раней, у адзіночным разрадзе Азаранка выбыла пасля першага круга. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2...
|
|