Азаранка і Кірыленка згуляюць у паўфінале парнага разраду на турніры ў Цынцынаці. 21.by

Азаранка і Кірыленка згуляюць у паўфінале парнага разраду на турніры ў Цынцынаці

14.08.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2 млн. долараў.

13 жніўня ў трэцім крузе яны перамаглі Саню Мірза (Індыя, 87) і Моніку Нікулеску (Румынія, 30) — 6:2, 7:5.

Наступныя саперніцы беларуска-расійскай пары вызначацца ў матчы "пасеяных" пад другім нумарам аргенцінкі Гізэлы Дулько (7) і італьянкі Флавіі Пенета (8) супраць Кары Блэк з Зімбабве (6) і Анастасіі Радзівонавай з Аўстраліі (39), якія маюць восьмы нумар "пасеву".

На турніры ў Таронта (Канада) з прызавым фондам 2,43 млн. долараў ЗША Максім Мірны (11) і індыец Махеш Бхупаці (8), якія стартавалі з другога круга (1/8 фіналу), перамаглі шведа Роберта Ліндстэта (25) і румына Хорыю Цекау (24) — 6:3, 7:5. Мірны і Бхупаці "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2 млн....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика