Тры беларускія каманды правядуць матчы за выхад у асноўны этап Лігі Еўропы
26.08.2010 12:06
—
Новости Спорта
|
Найбольшыя шанцы на выхад у асноўны этап другога па значнасці кантынентальнага турніру мае барысаўскі БАТЭ, які тыдзень таму ў сябе дома разграміў партугальскую «Марыціму» з лікам 3:0. Хоць задзел зроблены нядрэнны, галоўны трэнер барысаўцаў Віктар Ганчарэнка лічыць, што яго апякунцам у сённяшнім паядынку ў Фуншале прыйдзецца нялёгка. Супернікі, якія няўдала стартавалі ў чэмпіянаце Партугаліі, будуць імкнуцца любой цаной рэабілітавацца ў вачах сваіх заўзятараў. Сёння на поле не змогуць выйсці два вядучых гульцы беларускага чэмпіёна — галкіпер Сяргей Верамко і паўабаронца Павел Няхайчык, якія дыскваліфікаваныя за перабор папярэджанняў у папярэдніх сустрэчах Лігі Еўропы. Футбалісты мінскага «Дынама» ў сябе дома сустрэнуцца з бельгійскім «Бруге» (пачатак гульні ў 19.00, жывая трансляцыя на Першым тэлеканале).Пасля гасцявой паразы 1:2 мінчукам дастаткова выйграць з мінімальным лікам 1:0, каб упершыню ў сваёй гісторыі выйсці ў групавы раўнд. Аднак зрабіць гэта будзе вельмі складана, таму што Пасля разгромнай паразы (0:5) у першым матчы на поле іспанскага «Вільярэаля» апякунцы Андрэя Скарабагацькі практычна страцілі шанцы на поспех, але дома ўсё ж паспрабуюць парадаваць заўзятараў годнай гульнёй супраць моцнага апанента. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольшыя шанцы мае барысаўскі БАТЭ.
|
|