Прагаласуйце за ўдзел беларусаў у фінале адзінаборстваў К-1
02.09.2010 13:43
—
Новости Спорта
|
Адразу чацвёра хлопцаў з нашай краіны могуць выступіць у самым папулярным пасля прафесійнага бокса ўдарным шоу на планеце. Карпарацыя «Спачатку на рынг выйдуць 16 байцоў суперцяжкай вагавай катэгорыі, на наступны дзень — такая ж колькасць атлетаў вагой да 70 кг (так званае Што тычыцца суперцяжаў, то арганізатары ўжо адабралі 10 наймацнейшых байцоў. Засталося абвясціць яшчэ шасцярых. Рэч у тым, што сёлета сарвалася некалькі рэгіянальных Гэта тайбаксёры Забіт Самедаў і Аляксей Ігнашоў, а таксама былы чэмпіён свету па баях без правілаў Андрэй Арлоўскі. Калі на афіцыйным сайце Распавядзём пра нашых хлопцаў. Мінчук Забіт Самедаў (клуб «Патрыёт») на сёння ўжо зрабіў імя ў — Але я гатовы і хачу змагацца з любым байцом, — пацвердзіў свой намер Забіт у інтэрв’ю «Звяздзе». — Нядаўна я правёў плённыя зборы ў Балгарыі і знаходжуся ў добрай форме. Вельмі спадзяюся, што балельшчыкі прагаласуюць за мяне на сайце Другі беларускі прэтэндэнт — Аляксей Ігнашоў (115 кг). Яго называюць «Чырвоны скарпіён». У свой час Ігнашоў быў, відаць, галоўнай зоркай Трэці беларускі прэтэндэнт — Андрэй «Пітбуль» Арлоўскі (100 кг, жыве ў Чыкага, але выступае пад беларускім сцягам). Ён былы чэмпіён свету па змяшаных адзінаборствах у версіі UFС. Праўда, за апошні год Андрэй прайграў тры паядынкі запар, і наўрад ці мае ахвоту выступаць у спаборніцтвах Як галасаваць? Старонка з прозвішчамі байцоў размешчана на афіцыйным сайце карпарацыі Адзіны беларускі баец, які гарантаваў сабе ўдзел у сусветным фінале — Віталь Гуркоў (клуб «Патрыёт», 70 кг). Увесну Віталь перамог на ўсходнееўрапейскім Цікава, што ў рынг Гуркоў часта выходзіць пад мелодыі беларускага фальклору. Віталь — лідар нацыянальнай зборнай па Днямі з’явілася інфармацыя пра тое, што першым супернікам Віталя Гуркова ў сусветным фінале хутчэй за ўсё стане… леташні чэмпіён свету Джорджыа Петрасян (Італія). Выходзіць, што беларуса вось так адразу кідаюць «пад танкі»? — Хто б ні быў супернік, Віталь — гэта ад прыроды пераможца, мы разлічваем на максімальны вынік, — паведаміў «Звяздзе» Дзмітрый Пясецкі, трэнер Гуркова. — Калі б не было добрых шанцаў перамагчы, мы б не ўдзельнічалі ў турніры. Адзначу, што канчатковае рашэнне наконт суперніка пакуль не прынятае. Спецыялісты падкрэсліваюць, што Віталь Гуркоў — прадстаўнік плыні інтэлектуальнага двубою. Пры гэтым можа моцна ўдарыць. Віталя параўноўваюць з мудрым военачальнікам. Сам баец распавядаў журналістам, што ўзорам вайсковай мудрасці і магутнасці для яго з’яўляецца Вялікі князь Вітаўт. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу чацвёра хлопцаў з нашай краіны могуць выступіць у самым папулярным пасля прафесійнага бокса ўдарным шоу на планеце. Карпарацыя К-1 афіцыйна... |
|