Сёння Францыя
03.09.2010 10:46
—
Новости Спорта
|
Сёння, 3 верасня зборная Беларусі па футболе згуляе ў Парыжы з камандай Францыі ў межах адборачнага турніру Чэмпіянату Нагадаем, што французская каманда сёння выйдзе на поле без трох гульцоў асноўнага складу — Нікаля Анэлька, Патрыса Эўра і Франка Рыбэры. У жніўні Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі футболу Францыі дыскваліфікаваў гэтых футбалістаў у звязку са скандалам у часе матчу У скандал уцягнуліся яшчэ колькі футбалістаў. У выніку Анэлька пацярпеў болей за іншых — яго дыскваліфікавалі на 18 матчаў у складзе зборнай, то бок, фактычна пажыццёва. Астатнія яго сябры па камандзе, якіх прызналі вінаватымі ў скандале, пакараныя не так жорстка. Напрыклад, Жэрэмі Тулалян ужо прапусціў адзін матч і такім чынам яго дыскваліфікацыя скончылася. Пачатак прамой трансляцыя на канале АНТ у 21.50.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак прамой трансляцыя на канале АНТ у 21.50.
|
|