Сёння стартуе групавы турнір Лігі чэмпіёнаў
14.09.2010 10:47
—
Новости Спорта
|
Традыцыйна 32 каманды разбітыя на восем групаў, г.зн. па чатыры дружыны ў кожнай. Ад сёння-заўтра па пачатак снежня каманды згуляюць міжсобку ў два колы (шэсць тураў), вызнаўшы 16 удзельнікаў Група А: Інтэр, Вердэр, Тотэнхэм, Твентэ. Група В: Ліён, Бенфіка, Шальке, Хапаэль. Група С: Манчэстар Юнайтэд, Валенсія, Рэйнджэрс, Бурсаспор. Група D: Барселона, Панатынаікас, Капенгаген, Рубін. Група Е: Баварыя, Рома, Базэль, ЧФР Клуж. Група F: Чэлсі, Марсэль, Спартак, Жыліна. Група G: Мілан, Рэал, Аякс, Асэр, Група H: Арсенал, Шахцёр, Брага, Партызан. Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ выбыў з Лігі чэмпіёнаў у *** Сёння гуляюць:пераможца Лігі чэмпіёнаў 2009/2010 міланскі «Інтэр» у гасцях з чэмпіёнам Галандыі «Твентэ», «Вердэр» — «Тотэнхэм»; «Ліён» — «Шальке», «Бенфіка» — «Хапаэль»; «Манчэстар Юнайтэд» — «Глазга Рэйнджэрс», «Бурсаспор» — «Валенсія»; «Барселона» — «Панацінаікас», «Капенгаген» — «Рубін». Матчы Лігі чэмпіёнаў паказвае БТ і у 00:20 — агляд матчаў дня, у 01:30 будзе паказаны матч «Вердэр» — «Тотэнхэм». Астатнія восем матчаў першага туру пройдуць у сераду, а ў чацвер стартуе групавы турнір Лігі Еўропы, у якім бярэ ўдзел БАТЭ. Падзяліцца навіной:
АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі сезон запар без беларускай каманды, але з двума расійскімі і адной украінскай. |
|