Антон Пуціла дэбютаваў за «Фрайбург». 21.by

Антон Пуціла дэбютаваў за «Фрайбург»

17.09.2010 23:33 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўабаронца зборнай Беларусі, які два тыдні таму перабраўся з мінскага «Дынама» ў нямецкі «Фрайбург», у пятніцу правёў першы матч за новы клуб.

У матчы 4-га тура «Фрайбург» у Франкфурце выйграў у «Айнтрахта» — 1:0 (Ян Розенталь, 89-я).

Пуціла правёў на полі весь матч, згуляўшы пазіцыі левага форварда

Пасля чатырох тураў «Фрайбург» мае 9 балаў (тры перамогі, адна параза, розніца мячоў 6–5). Перамога ўзняла клуб на 1-3-я месцы (разам з «Хафенхаймам» і «Майнцам», але астатнія гульні тура пройдуць у суботу і нядзелю.

У 5-м туры 22 верасня «Фрайбург» на сваім полі згуляе з «Шальке».

***

Між іншым, за «Фрайбург», які тады выступаў у другой бундэслізе, зімой-вясной 2009 года гуляў форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў. Віталь аднак не застаўся ў клубе, якому дапамог заваяваць пуцёўку ў бундэслігу, а вярнуўся ў Барысаў.

Што да Пуцілы, то ён мае досвед выступаў у бундэслізе: у 2008 г. ён правёў некалькі матчаў за «Гамбург», але не змог замацавацца ў клубе.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўабаронца зборнай Беларусі, які два тыдні таму перабраўся з мінскага «Дынама» ў нямецкі «Фрайбург», у пятніцу правёў першы матч за новы клуб. У матчы 4-га...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика