БАТЭ не. 21.by

БАТЭ не

19.09.2010 18:07 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску на стадыёне «Трактар» сёння, 19 верасня, гулялі аўтсайдэр чэмпіяната «Партызан» і чэмпіён краіны, наш прадстаўнік у Лізе Еўропы, барысаўскі БАТЭ.

Падапечныя Віктара Ганчарэнкі першымі забілі гол. На 21-й хвіліне вызначыўся Максім Скавыш, але ўтрымаць перамогу не здолелі. На 57-й хвіліне Мендзі лік зраўняў — 1:1.

Цікава, што ў 2-м крузе (17-ты тур) «Партызан» таксама адабраў пункты (ачкі) у БАТЭ, згуляўшы ў Мінску 1:1. У першым крузе-коле БАТЭ ў Барысаве разграміў былых трактарыстаў — 6:0.

У Салігорску зараз праходзіць матч «Шахцёр» — «Дынама» Мінск. Пасля першага тайма гаспадары вядуць з лікам 1:0.

Нагадаем, што чатыры матчы прайшлі ў суботу: «Мінск» — «Нёман» — 2:0, «Віцебск» — «Тарпеда — 0:1, «Белшына» — «Днепр» — 1:1, «Нафтан» — «Дынама» Брэст — 1:0.

Становішча камандаў: БАТЭ — 55 (24 гульні), ФК «Мінск» — 51 (25), Шахцёр — 45 (24), Дынама Мінск — 43 (23), Белшына — 37 (25), Дынама Брэст, Днепр — 32 (па 25 гульняў), Віцебск — 22 (25), Тарпеда Жодзіна — 20 (25), Нёман — 18 (25), Партызан — 15 (25).

У сераду, 22 верасня, у Барысаве будзе згуляны прапушчаны матч 20-га тура паміж БАТЭ і мінскім «Дынама».

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску на стадыёне «Трактар» сёння, 19 верасня, гулялі аўтсайдэр чэмпіяната «Партызан» і чэмпіён краіны, наш прадстаўнік у Лізе Еўропы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика