На матчы «Дынама» (Мінск) — «Ак Барс» будзе пабіты рэкорд наведвальнасці ў КХЛ. 21.by

На матчы «Дынама» (Мінск) — «Ак Барс» будзе пабіты рэкорд наведвальнасці ў КХЛ

21.09.2010 14:51 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«На гэты момант ужо прададзена 12.000 білетаў і абанементаў на гульню з „Ак Барсам“, якая пачнецца сёння ў 19.00.

Дакладна можна казаць, што мінімум 14.000 гледачоў убачаць гульню паміж лідарам рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на гэты момант і двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына», — паведамляе прэс-служба «Дынама».

У сувязі з плануемым рэкордам наведвальнасці «Дынама» просіць балельшчыкаў прыходзіць загадзя, каб «своечасова трапіць на трыбуны і пазбегнуць чэргаў на ўваходзе».

Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі і аналітыкі прэс-службы КХЛ, рэкорд наведвальнасці складае цяпер 12.090 чалавек на матчы СКА (Санкт-Пецярбург) — «Дынама» (Рыга) 24 студзеня 2010 года.

Рэкорд наведвальнасці для мінскага «Дынама» — 11.342 чалавекі на матчы супраць маскоўскага ЦСКА 5 лютага гэтага года.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«На гэты момант ужо прададзена 12.000 білетаў і абанементаў на гульню з „Ак Барсам“, якая пачнецца сёння ў 19.00. Дакладна можна казаць, што мінімум 14.000 гледачоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика