Наталля Марчанка: «Мяркую, што парадуем балельшчыка». 21.by

Наталля Марчанка: «Мяркую, што парадуем балельшчыка»

23.09.2010 10:48 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў чэшскім Остраве стартуе 18-ты чэмпіянат свету-2010, дзе выступіць і наша нацыянальная жаночая каманда.

Пра тое, што ў нас ёсць жаночы баскетбол, мы даведаліся ў 2007-м, калі нашы дзяўчаты сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы. Праз год, на Алімпіядзе-2008, куды беларускія баскетбалісткі трапілі ўпершыню, яны дайшлі да чвэрцьфіналу. У 2009 годзе на Еўропе падапечныя Анатоля Буяльскага дабраліся да паўфіналу і занялі ў выніку чацвёртае месца. Вось так нашы баскетбалісткі сталі адной з самых паспяховых камандаў. Праўда, трэба дадаць, яшчэ прыгожых і скандальных. Яны былі першымі, хто ўсёй камандай распрануўся для календара адной з кандытарскіх фабрык. На гэтым чэмпіянаце свету нашы прыгажуні абяцаюць вызначыцца сапраўднай рэвалюцыяй у галіне стылю. Літоўская кампанія TUTА распрацавала для беларускай каманды новую форму. На пляцоўку нашы дзяўчаты выйдуць у сукенках, якія заменяць звыклыя шорты і майкі. Наша нацыянальная каманда стане першай, хто выступіць у сукенках на чэмпіянаце свету. Хочацца, вядома, спадзявацца, што не толькі формай запомняцца на гэтым турніры беларускі. Чаго чакаць ад беларускай каманды на чэмпіянаце свету, мы спыталі ў нашага нязменнага лідара Наталлі Марчанкі.

— Наталля, сур’ёзных турнірных задач перад вамі быццам бы і не стаіць, бо толькі адна пуцёўка на Алімпіяду разыгрываецца на гэтым турніры, і атрымае яе пераможца…

— Як заўсёды, мы едзем толькі перамагаць, паказваць дастойную гульню. Перш за ўсё, хочацца атрымаць асалоду ад атмасферы — гэта топ-турнір, на якім мы раней не выступалі. На жаль, толькі пераможца трапляе на Алімпіяду, таму будзем старацца проста добра выступіць. Усё-такі мы робім баскетбольную гісторыю нашай краіны. Ужо не першы год нясём на сваіх плячах гэтую адказнасць. Мяркую, што парадуем балельшчыка.

— Перад чэмпіянатам свету ў вас з’явіўся генеральны спонсар — кампанія «Мілавіца», нядаўна адбылася ўрачыстая прэзентацыя новай формы каманды… Адчуваецца, што да баскетбола расце ўвага…

— Хочацца верыць, што не толькі формай мы прыцягнем увагу да сябе. Увагі многа не бывае, мы ўсё яшчэ ёй абдзеленыя. Так, ёсць «Мілавіца», з’явіліся яшчэ спонсары, але гэта мізер у параўнанні з відамі спорту, больш любімымі не толькі народам, але і дзяржавай. У нас усё роўна дзе-небудзь абавязкова ўзнікаюць праблемы-то фармакалогія, то транспарт, то яшчэ штосьці. І гэта вельмі крыўдна: не першы год мы гуляем на такім узроўні, і горка робіцца ад таго, што даводзіцца хадзіць і выпрошваць штосьці.

Наталля Марчанка ў тым самым календары, pressball.by

— Тым не менш вельмі карысна мець у генеральных спонсарах вытворцу жаночай бялізны.

— Бялізну нам не дарылі. Самы прыемны падарунак — матэрыяльная дапамога, якую пералічылі на рахунак федэрацыі. І біг-борды з Таццянай Троінай, якія ўпрыгожваюць Мінск. Будзем спадзявацца, што такія акцыі таксама папулярызуюць наш від спорту.

— Вы таксама ўдзельнічалі ў рэкламных здымках…

— А ім больш падышла Таццяна. Мы адна каманда, і галоўнае, каб быў вынік. Мы не пасварыліся з-за гэтага.

— Фотаздымкі атрымаліся больш мадэльнымі, чым спартыўнымі. Чаму «Мілавіца» не захацела выкарыстаць вашы баскетбольныя дадзеныя і зняць, напрыклад, у зале з мячом, падчас кідка ў кальцо?

— Ёсць пэўныя нюансы ў рэкламе бялізны, там здаецца, нельга дэманстраваць ўсё цела, толькі плечы. Здымалі тое, што яны маглі сабе дазволіць у рэкламе. А ўвогуле ў нас ужо быў вопыт здымак — мы фатаграфаваліся для календара «Спартака». Я б кожнай жанчыне парэкамендавала патраціць грошы на добрага фатографа, візажыста — гэта моцна падымае самаацэнку і разнявольвае.

— Пасля здымак для гэтага календара зусім не складана рашыцца выходзіць на пляцоўку ў сукенках…

— Мы цэлы год гуляем у сукенках — у нас быў трэніровачны камплект. Форма вельмі зручная — не занявольвае рухі, прыцягвае ўвагу балельшчыкаў. Чаму б і не? Ёсць каманды, якія гуляюць у сукенках у сваіх рэгулярных чэмпіянатах. Так што мы не першыя. Мы першаадкрывальнікі толькі на ўзроўні зборных. Каманды Аўстраліі і Бразіліі, праўда, выступаюць у камбінезонах, але гэта іншая гісторыя. Мы заўсёды былі першаадкрывальнікамі. У нас і спадніцы ў першых з’явіліся замест брыджаў і шортаў. Мы ж жаночая зборная — чаму б і не прыцягнуць мужчынскую ўвагу?

— На леташнім чэмпіянаце Еўропы вам давялося выходзіць на пляцоўку ў масцы. Зараз бачна, што праблемы з носам прайшлі бясследна. Звярталіся да пластычных хірургаў?

— Мне проста пашанцавала. Пералом аказаўся не такі сур’ёзны, бывае і горш. Так што, за гэта я ўдзячная дзяўчыне з літоўскай каманды — яна зламала мне нос ювелірна. Але давайце не будзем пра траўмы перад чэмпіянатам — не вельмі добрая прыкмета…

***

Наша каманда згуляе ў квартэце, А разам з кітаянкамі, канадкамі і аўстралійкамі.

У наступны этап выйдуць тры каманды з кожнай групы. Усяго ў чэмпіянаце свету возьмуць удзел 16 зборных: Чэхія, ЗША, Францыя, Расія, Іспанія, Беларусь, Грэцыя, Аўстралія, Кітай, Японія, Паўднёвая Карэя, Аргенціна, Бразілія, Сенегал, Малі.

Расклад гульняў у квартэце, А па беларускім часе:

23.09 (чацвер).14.00. Беларусь-Кітай (Трансляцыя на канале «Лад»)

24.09.16.15. Беларусь-Аўстралія

25.09.19.00. Беларусь-Канада.

Вось які склад абраў для турніру Анатоль Буяльскі.

Абаронцы: Наталля Марчанка («Дынама», Масква), Наталля Ануфрыенка («Гарызонт», Мінск), Аляксандра Тарасава («Ружомберак», Славакія), Святлана Валько («Гарызонт», Гродна);

нападаючыя: Таццяна Троіна («Надзея», Расія), Наталля Трафімава («Пулкавіцэ», Польшча), Юлія Дурэйка («Гарызонт», Мінск), Таццяна Ліхтаровіч («Гарызонт», Мінск);

цэнтравыя: Марына Крэс («Афінакас», Грэцыя), Алена Леўчанка («Атланта», ЗША), Вікторыя Гаспер («Гарызонт», Мінск), Настасся Верамеенка («Надзея», Расія).

Падзяліцца навіной: 
Алена Аўчыннікава, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на чэмпіянаце свету па баскетболе ў Чэхіі беларускі правядуць першы матч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика