Беларусь — Кітай — 68:57
23.09.2010 15:53
—
Новости Спорта
|
Жаночая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Анатоль Буяльскі) з перамогі стартавала на 16-м чэмпіянаце свету па баскетболе, што праходзіць у Чэхіі. У першым сваім матчы на турніры 23 верасня ў горадзе Острава беларускі, што дэбютуюць на чэмпіянатах свету, выйгралі ў зборнай Кітая з лікам 68:57 (11:10, 20:17, 21:21, 16:9). Самай выніковай у нашай зборнай стала Алена Леўчанка (20 пунктаў). У пятніцу зборная Беларусі згуляе са зборнай Аўстраліі (пачатак матча ў 16:15), у суботу – з Канадай (19:00). Матчы ў жывым эфіры паказвае тэлеканал «Лад». У наступны этап выходзяць тры зборныя. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Анатоль Буяльскі) з перамогі стартавала на чэмпіянаце свету па баскетболе.
|
|